Посадить дерево никогда не поздно, уверен Пётр Стычинский, житель Сенно

Пасадзіць дрэва ніколі не позна. Такую ідэю на працягу многіх гадоў імкнецца данесці да сенненцаў жыхар райцэнтра Пётр Стычынскі. Свае словы падмацоўвае справай.

 За сваё жыццё пенсіянер пасадзіў не адзін дзясятак дрэў. Радуе вока сад на ўласнай дачы. На бацькоўскай сялібе ў Малым Азярэцку высокія пышнастволыя хвоі, высаджаныя сорак гадоў назад, нагадваюць мужчыне пра дзяцінства. А маладзенькія, якія з’явіліся тут зусім нядаўна, дзякуючы яго намаганням, толькі набіраюць моц. Але самы галоўны здабытак Пятра Стычынскага – невялічкі парк у двары дома па вуліцы Чырвоны Кастрычнік,5, дзе ён пражывае.

 Жыхары райцэнтра, якія добра ведаюць гэтае месца, называюць яго паркам Стычынскага. Мужчына прыклаў шмат намаганняў, каб зялёная зона з’явілася тут. Давялося пахадзіць па шматлікіх інстанцыях, сустракацца з прадстаўнікамі раённай улады, каб атрымаць дазвол на высадку дрэў і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

 Пятнаццаць гадоў назад Пётр Уладзіміравіч сваімі рукамі высаджваў тут бярозы, клёны, івы, рабіны, хвоі. Даглядаў, паліваў, любаваўся, як тыя раслі, набіралі моц. Ён ведае кожнае сваё дрэўца. Расказваючы пра іх, заўсёды ўжывае памяншальна-ласкальную форму. Бачна, наколькі дорагі мужчыне яго “падапечныя”.

 Аднак не ўсе жыхары з энтузіязмам тады прынялі ідэю стварэння тут парку. Ім патрэбна была тэрыторыя, дзе можна было б ездзіць машынам. Часта даводзілася бачыць Пятру Стычынскаму зламаныя бярозкі. Сенненцы думалі, што гэтым “астудзяць” імпэт Пятра Уладзіміравіча. Але мужчына не з той кагорты людзей, якія пачынаюць і не даводзяць справу да канца. Не ў правілах былога ваеннага баяцца несці адказнасць.

 — Мяне не будзе, парк застанецца, — упэўнены ён. Сёння гэта адно з самых аблюбаваных месцаў, дзе свой вольны час бавяць маці з дзецьмі, моладзь. Спецыяльна для адпачываючых разам са сваім знаёмым Анатоліем Бардашэвічам устанавілі тут столікі і пяць лавак. Але прыцягвае гэта месца і кампаніі, якія прыходзяць сюды са спіртным. “Для такога кантынгенту закон не пісаны, — разводзіць рукамі Пётр Стычынскі. – Смецце даводзіцца часам за імі прыбіраць, хоць і побач невялічкі самаробны бак”. Сметніца  сметніцай, аднак іх дзеянні далёка неправамерныя, бо за распіццё спіртнога ў грамадскім месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з арт. 17.3 КаАП РБ ч.1, штраф да 8 б.в. 

 

Галандскія вучоныя сцвярджаюць, што дрэвы зніжаюць агрэсію гарадскіх жыхароў, робяць іх больш памяркоўнымі адзін да аднаго. Магчыма, у гэтым ёсць сэнс. Вось толькі сенненцаў, на жаль, гэта не датычыцца. Справа ў тым, што зусім нядаўна тут пашкодзілі хвою: адламалі вялікі сук. Навошта? Задаць пытанне няма каму. Дарэчы, згодна з артыкулам 15.22 КаАП РБ ч.3 прадугледжана адказнасць за зламанае дрэва – штраф да 50 б.в.

 

Гэты парк узаконены рашэннем райвыканкама. Парадак тут наводзяць камунальнікі. На іх работу мужчына не скардзіцца, адзначае, што даглядаюць яны залёную зону па-гаспадарску, за што і дзякуе ім.

 Колькі за сваё жыццё чалавек павінен пасадзіць дрэў? Адказ і шукаць не трэба: нават дзеці ведаюць — чым больш, тым лепш. Высаджваць дрэвы — высакародная справа, упэўнены Пётр Стычынскі. На дасягнутым не спыняецца. Тры гады назад пачаў добраўпарадковаць тэрыторыю, што знаходзіцца побач. Так з’явіўся яшчэ адзін парк. Пакуль дрэўцы толькі набіраюць моц, але вока ўжо радуюць зяленыя насаджэнні.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Витебске в Летнем амфитеатре состоится чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины»

Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре состоится чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…

1 час ago

С 3 по 7 июня в Минске пройдет Белорусская агропромышленная неделя

С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…

3 часа ago

В Сенно — акцент на красоту

Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…

3 часа ago

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…

5 часов ago

«Вместе мы — мощнейшая сила. И нас никогда не победить!» Полное выступление Лукашенко на союзном форуме в Волгограде

Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…

7 часов ago

За кулисами книжных полок

Татьяна Красновская, заведующий отделом маркетинга, социокультурной деятельности и методической работы Сенненской ЦБС одна среди тех,…

2 дня ago