Аддзяленне дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Сенненскага раёна сумесна з Какоўчынскім сельвыканкамам, Багушэўскай сярэдняй школай і Багушэўскім ДК правяло мітынг-рэквіем “Суровая памяць цішыні”, прысвечаны памяці жыхароў вёскі Марозаўка, спаленых фашысцкімі акупантамі.
Хутка будзе 76 гадоў, як адбылася гэта трагедыя. Фашысцкія карнікі спалілі ўсе 12 двароў Марозаўкі разам з жыхарамі. У жывых засталося толькі тры чалавекі, якіх у той час не было ў вёсцы.
На мітынгу выступіў кіраўнік спраў Какоўчынскага сельвыканкама Сяргей Цярэня. Мясцовая паэтка Раіса Мацюшкіна прачытала свой верш “Всё дальше уходит время”, прысвечаны загінуўшай вёсцы. Мінутай маўчання ўшанавалі памяць спаленых яе жыхароў удзельнікі мітынгу. Да помніка ўсклалі кветкі і вянкі. Скончыўся мітынг песняй “Бухенвальдскі набат”, якую выканалі вучні 5”Б” класа Багушэўскай школы.
Таццяна БУРАКОВА.
На здымках: у час мітынгу-рэквіему.
В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…