Categories: Соцыум

5 мая — День печати. Жизнь в фокусе

 Сёлета «Голас Сенненшчыны» адзначае свой 96-ы год нара­джэння.  Большасць чытачоў ведае, завочна ці ўвачавідкі, прадстаўнікоў пішучай браціі. Але ёсць у журналісцкім палку тыя, хто заўсёды застаецца за кадрам у прамым сэнсе гэтага слова. Фотакарэспандэнт, фотакор… Як слушна заўважыў Юрый Іваноў, праслаўлены беларускі фотатворца, працы якога ўвахо­дзяць у 100 лепшых здымкаў свету, гэта згустак энергіі, паэт вобразаў, прадказальнік будучыні, сцэнарыст, рэжысёр і аператар у адной асобе. Усе гэтыя азначэнні можна справядліва аднесці і да ўраджэнца Сянна Леаніда Акулёнка. Больш як 50 гадоў ён піша аб’ектывам свайго фотаапарата гісторыю Прыдз­вінскага краю і яго жыхароў. З іх 34 гады адпрацаваў фотакорам у Бешанковіцкай райгазеце «Зара». Але яго шлях у прафесію пачаўся з сенненскай «раёнкі».

 

Першыя крокі ў магічны свет фатаграфіі ён зрабіў яшчэ ў 5 класе. Асновы майстэрства спасцігаў у гуртку пры Доме піянераў. Кіраваў ім фатограф мясцовага фотаатэлье Міхаіл Зязюлін. Праз год ва ўрачыстай абстаноўцы гурткоўцам уручылі пасведчанні інструктара па фотасправе. Тады Леанід Акулёнак і не думаў, што дзіцячая забава перарасце ў прафесію.

У вольны час ён не разлучваўся з фотаапаратам, здымаў пры кожнай магчымасці. Больш за ўсё вабіла прырода.

Першым «узбраеннем» стаў старэнькі бацькоўскі «Фотакор» — вельмі нязручны ў транспарціроўцы і здыманні. Каб зрабіць здымак, да задняй сценкі фотаапарата, усталяванага на штатыў, прымацоўвалася рамка з матавым шклом, па якім  наводзілася рэзкасць. Пасля рамка вымалася, а на яе месца ўстаўлялася касета са светаадчувальнай плёнкай. Далей чакаў працаёмкі працэс праяўлення здымка. У хуткім часе на заробленыя ў калгасе грошы юнак набыў больш сучасны апарат «Смена-4». Ім можна было рабіць ажно 36 кадраў! А колькі было шчасця, калі бацька ўручыў юнаку новенькі «Мір».

Пасля заканчэння школы Леанід Мікалаевіч уладкаваўся ў фотаатэлье, да свайго былога настаўні­ка Міхаіла Зязюліна. Ужо праз 6 месяцаў атрымаў спецыяльнасць майстра-фатографа.

Свае здымкі хлопец дасылаў у рэдакцыю райгазеты. Там яго заўважылі і неўзабаве запрасілі на працу. Так, у 1966-м Леанід Акулёнак стаў фотакорам тады яшчэ «Ленінскай іскры». Гэта быў вялікі гонар і адказнасць для 18-гадовага юнака. З цеплынёй Леанід Мікалаевіч узгадвае сваіх настаўнікаў у журна­лістыцы і ў першую чаргу галоўнага рэдактара Пятра Бельскага. Новая работа прыносіла задавальненне, бо гэта была магчымасць глыбока пазнаёміцца з жыццём жыхароў Сенненшчыны і адлюстроўваць яе на сваіх здымках. На рэдакцыйным матацыкле Акулёнак пракалясіў нямала кіламетраў, заязджаў у самыя аддаленыя куточкі раёна.

У тыя далёкія часы, каб надрукаваць здымак у газеце, патрабавалась зрабіць клішэ — цынкавая пласціна з выявай неабходнай фатаграфіі. Большая іх частка выраблялася ў рэспубліканскай тыпаграфіі ў Мінску. І толькі праз 5-6 дзён на пошту разам з цэнтральнай прэсай на адрас рэдакцыі прыходзіў важкі пакет з гатовымі клішэ. Іх трэба было яшчэ наклеіць на спецыяльныя калодачкі і звярстаць паласу, якую потым пераносілі на друкарскі станок.

У 1967 годзе ў рэдакцыі з’явіўся свой электронна-гравіравальны станок. Ён дазваляў рабіць клішэ на месцы. Замацавалі агрэгат за… Леанідам. Цяпер ён забяспечваў поўны працэс паступлення фотаілюстрацый у газету.

У 1967 годзе маладога чалавека прызвалі ў армію. Служыў у Германіі, Прыбалтыцы. Але і там не расставаўся з фотаапаратам: здымаў для вайсковых газет, стэндаў. Многія яго аднаслужыўцы павезлі дамоў адмысловыя дэмбельскія альбомы, якія для іх рабіў Леанід. Дэмабілізаваўшыся, ён стаў перад выбарам працы. Была магчымасць уладкавацца ў Мінску, на завод. Ды тлумны горад не па ім. Яго цягнула да прыдзвінскіх палёў, лясоў, азёр.

У 1970-м  Леанід Мікалаевіч стаў фотакорам Гарадоцкай «раёнкі». А праз 4 гады ён канчаткова перабраўся ў Бешанковічы. Тут на маляўнічым улонні Заходняй Дзвіны сустрэў сваю другую палавінку. Тут нарадзіліся абедзве дачкі, унукі. Тут ён сталеў і ў прафесійным плане. У 1978-м стаў членам Беларускага саюза журналістаў (вось ужо 20 гадоў узглаўляе рэдакцыйную пярвічку). У 1981 скончыў Усесаюзны завочны факультэт фотажурналістыкі пры «Фотацэнтры» Саюза журналістаў СССР. Прымаў удзел у многіх творчых конкурсах, у тым ліку быў неаднаразовым пераможцам абласных экалагічных і моладзевых конкурсаў. З 2008-га Леанід Мікалаевіч на заслужаным адпачынку. Праўда, фотаапарат і на пенсіі з рук не выпускае: фатаграфуе для гісторыі, папаўняе фотаэкспазіцыі «Пад мірным небам Беларусі», «Жывуць герояў імёны ў бессмяротнай памяці народа». Адна з іх выстаўлялася і ў Сянне. У яго скарбонцы таксама два фільмы і кніга, прысвечаныя Бешанковічам. Яшчэ адно выданне расказвае пра жыццё і творчасць аўтара. У планах Леаніда Акулёнка стварыць фільм і пра роднае Сянно.

У лічбавы век  усе гэтыя негатывы, рэактывы і інш. успрымаецца большасцю як архаізмы. Але, на думку Леаніда Мікалаевіча, якасць фатаграфіі толькі пагаршаецца, бо кожны ўладальнік фотаапарата лічыць сябе майстрам кадра і мала думае над такімі паняццямі, як кампазіцыя, дынаміка, сюжэт. Але нават самы наварочаны прыбор не здымае сам. Добрыя здымкі робіць добры фатограф — такі, як Леанід Акулёнак.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота з архіва Л.Акулёнка.               

 

 

admin

Recent Posts

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

17 часов ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

17 часов ago

В Сенненском районе завершают отопительный сезон

В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…

17 часов ago

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правосознания и правовой культуры граждан“

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…

17 часов ago

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

 Президент Беларуси Александр Лукашенко дал интервью телеканалу RT, передает корреспондент БЕЛТА. Интервьюером выступил ведущий RT,…

18 часов ago

На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

⚡️На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие "Пьяному и бесправному не место на дороге!" 🚔Фокус…

20 часов ago