Студэнтка першага курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Маргарыта Асіран стала пераможцай раённага конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў-2019”, прысвечанага Году малой радзімы.
Больш за дзесяць гадоў фестываль збірае маладых людзей з ліку аматараў і прафесіяналаў з музычнай адукацыяй. За перыяд свайго існавання конкурс паспеў заваяваць папулярнасць і сярод прадстаўнікоў старэйшага пакалення. На гэты раз на сцэну раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці выйшлі 13 артыстаў, якія выканалі 26 кампазіцый, што ведаюць на памяць мільёны. Прадставілі па дзве песні добра вядомыя ў 1930-2005 гадах. Першы твор — пра людзей мастацтва, другі — папулярная песня з савецкіх, замежных, у тым ліку расійскіх, кінафільмаў.
Шчодрымі апладысментамі гледачы сустракалі Таццяну Лышко, ветурача СУП “Саўгас імя Машэрава”, Аляксандра Мінёнка, супрацоўніка Сенненскага РАНС, Вераніку Казлову, настаўніцу Машканскай ДССШ, дзяўчат з РУП ЖКГ і іншых.
Для Маргарыты Асіран, пераможцы фестывалю, удзельнічаць у музычных мерапрыемствах звыклая справа. Выпускніца Машканскай дзіцячай школы мастацтваў па класу фартэпіяна неаднаразова заяўляла пра сябе ў раённым фестывалі “Ранішняя зорка”.
Другое месца атрымала Ганна Васільева, якая прадстаўляла Багушэўскі Дом культуры. Нягледзячы на тое, што жыццё канкурсантка непарыўна звязана з абласным цэнтрам — яна вучыцца ў Віцебскім медыцынскім каледжы – дзяўчына знайшла час, каб паўдзельнічаць у конкурсе. Па словах Ганны, спевы яе любімы занятак. На жаль, часу на яго не хапае. Таму займаецца ў сольным гуртку пры гарпасялковым Доме культуры толькі калі прыязджае да бацькоў. Ганна валодае не толькі добрым вакалам, але і навыкамі ігры на цымбалах, чаму навучылі ў Багушэўскай дзіцячай школе мастацтваў.
Трэцяе месца заняла прадстаўніца сектара спорту і турызму райвыканкама — Анастасія Распорская. Дырэктар ФСК “Алімп” даказала, што і ў сферы фізічнай культуры таксама ёсць творчыя людзі.
Прыз глядацкіх сімпатый, які быў зацверджаны ў мінулым годзе, атрымала Кацярына Барсукова, супрацоўніца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН.
Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі — ад арганізатараў фестывалю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…
Работы по наведению порядка в АПК района продолжаются. Ежедневно сельхозорганизациям оказывается шефская помощь. Сотрудники Яновской…
В лесополосе вблизи деревни Симоновка Богдановского сельсовета работники Сенненского РОЧС совместно с представителями Следственного комитета…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Лепельский район Витебской области посетит Березинский…