Школьнікі Сенненшчыны прынялі ўдзел у двух зімовых шматбор’ях фізкультурна-аздараўленчых комплексаў «Абаронца Айчыны» і «Здароўе»

Студзень для навучэнцаў устаноў адукацыі раёна выдаўся багатым на спартыўныя падзеі. Школьнікі Сенненшчыны прынялі ўдзел у двух зімовых шматбор’ях фізкультурна-аздараўленчых комплексаў «Абаронца Айчыны» і «Здароўе».

У шматбор’і «Здароўе» вучні 9-11 класаў спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца, падцягванні на перакладзіне (хлопчыкі), згібанні рук ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі), а таксама стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Юных спартсменаў чакаў яшчэ адзін этап спаборніцтваў  — лыжная гонка, якая праходзіла ў Парку 40-годдзя Перамогі.

 Пры падсумаванні балаў на першае месца выйшла зборная Машчонскай ДССШ. Крыху адстала ад лідара каманда СШ №2 г.Сянно. На трэцім месцы размясцілася першая гарадская школа.

У шматбор’і «Абаронца Айчыны» сярод дапрызыўнай і прызыўной моладзі спаборнічалі юнакі ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. Хлопцам належыла прадэманстраваць свае здольнасці ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на перакладзіне і лыжнай гонцы на 3 км.

І зноў перамогу святкавалі  машчонскія школьнікі. На другім месцы апынуліся юнакі з СШ №2 г.Сянно. «Бронзавымі» прызёрамі шматбор’я сталі вучні Беліцкай ДССШ.

Ірына ХАСАНАВА

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

2 часа ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

3 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

4 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

5 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

8 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

1 день ago