Дзед Мароз выпраўляў на дыстанцыю і сустракаў на фінішы ўдзельнікаў традыцыйнай для Сенненшчыны Навагодняй лыжнай гонкі.
Каторы год? Ніхто не ведае, бо збіліся з ліку нават арганізатары. Сяргей Галынчык, трэнер ФК “Камунальнік”, памятае спаборніцтвы яшчэ са школьных гадоў. Быў час, калі ў Сянно збіраліся на пераднавагодні старт аматары лыжні з Навалукамля, бліжэйшых райцэнтраў.
— Суседзі перасталі прыязджаць, бо няма стабільнага надвор’я. Амаль штогод дату спаборніцтваў даводзіцца пераносіць, — тлумачыць Анатоль Гарнак, дырэктар ДЮСШАР. – Мы праводзім гонку абавязкова. Не атрымліваецца правесці напярэдадні Новага года, выходзім на лыжню на Каляды, на Стары Новы год.
Арганізатарамі навагодніх спаборніцтваў выступаюць сенненская спартыўная школа і ФСК “Алімп”. Таму склад удзельнікаў лыжных гонак вельмі стракаты: ад юных біятланістаў да аматараў лыжні, якія выступаюць у асабістым заліку ці прадстаўляюць калектывы.
Сёлетняя навагодняя лыжня праходзіла ў два этапы. Спачатку на яе выйшлі дзеці, што займаюцца ў аддзяленні біятлона, потым – дарослыя. У другой палове дня паміж сабой паспаборнічалі дзеці, што наведваюць лагер адпачынку, арганізаваны ДЮСШАР на перыяд зімовых канікул.
У навагодняй лыжнай гонцы шмат розных традыцый. Адна з іх у тым, што на фінішы кожны спартсмен незалежна ад выніку атрымоўвае прыз – невялікую шакаладку, якую ўручае Дзед Мароз. Вызначаюць і мацнейшых. Інакш, што гэта спаборніцтвы? Тым больш, што яны ўключаны ў афіцыйны спартыўны каляндар раёна. Але, безумоўна, галоўная ўзнагарода для кожнага, хто выйшаў на старт, — добры настрой напярэдадні галоўнага свята года.
Аляксандр Іўеў.
Фота аўтара.
В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…
Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…
В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…
На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…
Президент Беларуси Александр Лукашенко дал интервью телеканалу RT, передает корреспондент БЕЛТА. Интервьюером выступил ведущий RT,…
⚡️На территории Сенненского района проходит профилактическое мероприятие "Пьяному и бесправному не место на дороге!" 🚔Фокус…