Categories: Соцыум

Пра што пісала «Ленінская іскра» 7 лістапада 1989 года

У савецкую эпоху раённая газета, як і ўсе сродкі масавай інфармацыі, была не проста крыніцай навін, а магутным рупарам дзяржаўнай палітыкі, інструментам ідэалагічнага выхавання. І безумоўна, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі шырока асвятляўся на старонках выдання.

Вось пра што пісала раёнка, тады «Ленінская іскра», 7 лістапада 1989 года.

… Усё лепшае, што ёсць у нас сёння, узыходзіць да мінулага, яго працы і гераізму. Aле і ўсё тое, што мы хацелі б змяніць, палепшыць, таксама неаддзельна ад мінулага. Разгортваючаяся ў краіне перабудова — прамы працяг Вялікага Кастрычніка ў нашых справах сёння. Мэты, намечаныя КПСС, ясныя і высакародныя — паскорыць прагрэс сацыялістычнага грамадства, зрабіць пераўтварэнні справай усяго народа. На гэта і накіраваны, адлюстроўваючы волю народа, палітычны курс партый — курс красавіцкага (1985 г.) Пленума ЦК, ХХVII з’езда КПСС, ХIХ Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі. Яны ўзброілі партыю і народ канцэпцыяй перабудовы, мабілізуюць савецкіх людзей на глыбокія рэформы, закліканыя адкрыць шырокую прастору гістарычным перавагам сацыялізму. Ва ўпартай практычнай рабоце ўсіх і кожнага — ключ і рашаючая ўмова да росту духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту як асобнага чалавека, так і ўсяго народа, практычнай рэалізацыі ўсіх намечаных партыяй рэвалюцыйных пераўтварэнняў.

І сёння камуністы, усе працоўныя нашага раёна нарошчваюць намаганні па выкананні рашэнняў XXVI раённай і XXIV абласной партыйных канферэнцый. За 10 месяцаў 1989 года вытворчасць прамысловай прадукцыі склала звыш 10 млн руб. Намеціліся станоўчыя зрухі ў гандлёвым абслугоўванні насельніцтва. Агульны план рознічнага тавараабароту выкананы на 102 працэнты. Звыш плана прададзена тавараў насельніцтву на 803 тыс. руб.

Высокімі працоўнымі дасягненнямі сустракаюць 72-ю гадавіну Вялікага Кастрычніка працоўныя калектывы Багушэўскага леспрамгаса, Багушэўскага лясгаса, МПМК-64, аўтапарка №20. Нядрэнна папрацавалі сёлета і працаўнікі аграпрамысловага комплексу. Выкананы план продажу зерня дзяржаве. Валавыя зборы зерня, бульбы, ільновалакна ўзраслі адпаведна на 29, 47 і 15 працэнтаў. Продаж малака дзяржаве за 10 месяцаў павялічыўся на 4 працэнты. Надой на адну карову ўзрос на 140 кг супраць адпаведнага перыяду мінулага года. Лепшых вынікаў дабіліся калгасы імя Ціміразева, імя Леніна, імя Суворава, імя Дзяржынскага.

Паскоранымі тэмпамі развіваецца галіна перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Аднак дасягнутыя вынікі не павінны ствараць абстаноўку благадушша.

Наперадзе — напружаная работа ўсіх працаўнікоў райаграпрома па выкананні гадавых планаў і сацыялістычных абавязацельстваў. Высокімі працоўнымі дасягненнямі сустракаюць гадавіну Кастрычніка нашы выдатныя людзі.

Сярод іх А. М. Крыўчанка — брыгадзір бетоншчынаў ПМК-10, В. М. Агафонаў — брыгадзір брыгады скрэйперыстаў ДБПМК-37, В. В. Асташка — рабочая цагельнага завода аб’яднання «Будаўнік», М. П. Станкевіч — апаратчык завода сухога абястлушчанага малака, Н. Г. Усціновіч — закройшчыца атэлье Сенненскага КБА, В. Л. Хізавец — брыгадзір МПМК-64, С. І. Шафранская — майстар машыннага даення калгаса імя Будзённага, Г. І. Ануфрыева з саўгаса імя П. М. Машэрава, В. П. Рыпінская з саўгаса «Багушэўскі», І. І. Адынец з калгаса «Ульянавічы». Л. П. Падалінская з калгаса імя Дзяржынскага і многія іншыя таварышы.

«ГС».

admin

Recent Posts

«Наша школа заслуженно является лучшей в мире». Глава НОК поздравил батутистов с шестью медалями ЧМ

Президент Национального олимпийского комитета Виктор Лукашенко поздравил команду по прыжкам на батуте с успехом на…

27 минут ago

Дожди придут вместе с потеплением, но в выходные снова похолодает. Какой будет погода 10-15 ноября

Ноябрь на неделе проявит свой переменчивый характер, чередуя морозную свежесть с осенним теплом. Об этом…

50 минут ago

Юные пассажиры под присмотром — ГАИ проверяет школьные автобусы

В центре особого внимания Госавтоинспекции - безопасность подрастающего поколения. Так, на Сенненщине стартовало республиканское профилактическое мероприятие…

3 часа ago

Лукашенко: все районы в Беларуси по уровню развития должны стать не хуже Шкловского

Шкловский район не в идеальном состоянии, но он может служить образцом для районов среднего уровня…

3 часа ago

БелАЭС суммарно выработала 70 млрд кВт.ч электроэнергии

С момента включения первого энергоблока в объединенную энергосистему Беларуси суммарная выработка Белорусской атомной электростанции достигла…

7 часов ago

Белорусская неделя предпринимательства пройдет с 16 по 20 ноября

Министр экономики Юрий Чеботарь утвердил план мероприятий Белорусской недели предпринимательства - 2026, которая пройдет с…

1 день ago