У савецкую эпоху раённая газета, як і ўсе сродкі масавай інфармацыі, была не проста крыніцай навін, а магутным рупарам дзяржаўнай палітыкі, інструментам ідэалагічнага выхавання. І безумоўна, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі шырока асвятляўся на старонках выдання.
Вось пра што пісала раёнка, тады «Ленінская іскра», 7 лістапада 1989 года.
… Усё лепшае, што ёсць у нас сёння, узыходзіць да мінулага, яго працы і гераізму. Aле і ўсё тое, што мы хацелі б змяніць, палепшыць, таксама неаддзельна ад мінулага. Разгортваючаяся ў краіне перабудова — прамы працяг Вялікага Кастрычніка ў нашых справах сёння. Мэты, намечаныя КПСС, ясныя і высакародныя — паскорыць прагрэс сацыялістычнага грамадства, зрабіць пераўтварэнні справай усяго народа. На гэта і накіраваны, адлюстроўваючы волю народа, палітычны курс партый — курс красавіцкага (1985 г.) Пленума ЦК, ХХVII з’езда КПСС, ХIХ Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі. Яны ўзброілі партыю і народ канцэпцыяй перабудовы, мабілізуюць савецкіх людзей на глыбокія рэформы, закліканыя адкрыць шырокую прастору гістарычным перавагам сацыялізму. Ва ўпартай практычнай рабоце ўсіх і кожнага — ключ і рашаючая ўмова да росту духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту як асобнага чалавека, так і ўсяго народа, практычнай рэалізацыі ўсіх намечаных партыяй рэвалюцыйных пераўтварэнняў.
І сёння камуністы, усе працоўныя нашага раёна нарошчваюць намаганні па выкананні рашэнняў XXVI раённай і XXIV абласной партыйных канферэнцый. За 10 месяцаў 1989 года вытворчасць прамысловай прадукцыі склала звыш 10 млн руб. Намеціліся станоўчыя зрухі ў гандлёвым абслугоўванні насельніцтва. Агульны план рознічнага тавараабароту выкананы на 102 працэнты. Звыш плана прададзена тавараў насельніцтву на 803 тыс. руб.
Высокімі працоўнымі дасягненнямі сустракаюць 72-ю гадавіну Вялікага Кастрычніка працоўныя калектывы Багушэўскага леспрамгаса, Багушэўскага лясгаса, МПМК-64, аўтапарка №20. Нядрэнна папрацавалі сёлета і працаўнікі аграпрамысловага комплексу. Выкананы план продажу зерня дзяржаве. Валавыя зборы зерня, бульбы, ільновалакна ўзраслі адпаведна на 29, 47 і 15 працэнтаў. Продаж малака дзяржаве за 10 месяцаў павялічыўся на 4 працэнты. Надой на адну карову ўзрос на 140 кг супраць адпаведнага перыяду мінулага года. Лепшых вынікаў дабіліся калгасы імя Ціміразева, імя Леніна, імя Суворава, імя Дзяржынскага.
Паскоранымі тэмпамі развіваецца галіна перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Аднак дасягнутыя вынікі не павінны ствараць абстаноўку благадушша.
Наперадзе — напружаная работа ўсіх працаўнікоў райаграпрома па выкананні гадавых планаў і сацыялістычных абавязацельстваў. Высокімі працоўнымі дасягненнямі сустракаюць гадавіну Кастрычніка нашы выдатныя людзі.
Сярод іх А. М. Крыўчанка — брыгадзір бетоншчынаў ПМК-10, В. М. Агафонаў — брыгадзір брыгады скрэйперыстаў ДБПМК-37, В. В. Асташка — рабочая цагельнага завода аб’яднання «Будаўнік», М. П. Станкевіч — апаратчык завода сухога абястлушчанага малака, Н. Г. Усціновіч — закройшчыца атэлье Сенненскага КБА, В. Л. Хізавец — брыгадзір МПМК-64, С. І. Шафранская — майстар машыннага даення калгаса імя Будзённага, Г. І. Ануфрыева з саўгаса імя П. М. Машэрава, В. П. Рыпінская з саўгаса «Багушэўскі», І. І. Адынец з калгаса «Ульянавічы». Л. П. Падалінская з калгаса імя Дзяржынскага і многія іншыя таварышы.
«ГС».
Не предать забвению уроки прошлого. Именно с этой целью корреспонденты «ГС» посетили Сенненский районный центр…
УВАЖАЕМЫЕ ЖИТЕЛИ СЕННЕНЩИНЫ! Искренне поздравляем вас с праздником — Днем Октябрьской революции! Седьмое ноября —…
Экономия топливно-энергетических ресурсов за счет внедрения современных энергоэффективных технологий, энергосберегающего оборудования, приборов и материалов, повышение…
Поручение Главы государства по наведению порядка помогает выполнять аграриям района профсоюз. Первый заместитель председателя–начальник управления…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 6 ноября открыл в Мозыре обновленный мост через реку Припять, передает корреспондент БЕЛТА.…
Директора КСУП «совхоз имени Машерова» Владимира Сафронова в кабинете застать практически невозможно: ему нужно быть…