Глава фермерского хозяйства "Агромагнат" Дмитрий Лапехо
Спрэчкі аб тым, ці выгадна працаваць на зямлі, працягваюцца не першы год. Але некаторыя энтузіясты ўжо даўно адказалі на гэта пытанне. Іх нямнога, тым большая цікавасць да станоўчых прыкладаў. Фермеры — не выключэнне з правілаў, фермеры — будучае сельскай гаспадаркі.
Фермерская гаспадарка «Аграмагнат» Дзмітрыя Лапехі налічвае 340 гектараў зямлі: большая палова з іх адведзена пад зерневыя, 40 гектараў — пад бульбу. Вырошчваюцца гатункі галандскай селекцыі — «рэд фэнтэзі», нямецкай — «белароза», «джэлі».
— Замежны насенны матэрыял, вядома, даражэйшы, чым айчынны, — расказвае Дзмітрый, — але затраты кампенсуюцца высокім ураджаем. Сёлета накапалі па 300 цэнтнераў з гектара. Зразумела, кожны можа выбраць для сябе тое, што яму больш падабаецца, і гаспадарыць эфектыўна.
Як сапраўдны бізнесовец, Дзмітрый Лапеха не баіцца рызыкаваць, гібка падладжваецца пад акалічнасці, абставіны, знаходзіць і займаецца тым, што прыносіць большы прыбытак. У бягучым годзе на 35 гектарах пасеяў яравы рапс. Культура парадавала добрай ураджайнасцю, дала па 20 цэнтнераў.
— Важна дакладна прагназаваць, на якую прадукцыю будзе попыт, расказвае малады прадпрымальнік. — Рапс — культура высокарэнтабельная, і попыт на яго заўсёды добры. Ці, напрыклад, сельгасарганізацыі скарачаюць плошчы пад бульбу, значыць, фермеру трэба іх пашырыць.
Несумненна, таварны выгляд прадукцыі ў многім залежыць ад умоў захоўвання і закладкі гародніны. Таму Дзмітрый мае бульбасховішчы, разлічаныя на некалькі тысяч тон. Адпаведны мікраклімат, тэмпературны рэжым дазваляюць захоўваць бульбу ў таварным выглядзе аж да новага ўраджаю. А гэта ўжо і цана нашмат большая, чым увосень, а значыць і даход большы.
Дарэчы, менеджменту Лапеха надае вялікую ўвагу: загадзя шукае рынкі збыту, заключае дагаворы на пастаўкі прадукцыі: «Бульба ідзе на экспарт у Расію, працуем і з мясцовымі спажыўцамі, зерневыя рэалізуем на КХП, ТАА «Вітконпрадукт».
Дзмітрый — чалавек заняты, пастаянна знаходзіцца ў клопатах пра развіццё фермерскага бізнесу. Ёсць у гаспадара «Аграмагната» і пэўныя планы. Адна з задум мае на ўвазе перапрацоўку бульбы: ачыстку клубняў і іх вакуумную ўпакоўку. Распрацаваны і інвестыцыйны праект «Устаноўка ліній па ачыстцы і фасоўцы гародніны». Рэалізацыя праекта прадугледжвае прыцягненне інвестыцый у суме 5-7 млрд недэнамінаваных рублёў. У маі бягучага года Дзмітрый Лапеха прыняў удзел у Міжнародным інвестыцыйным форуме, арганізатарам якога з’яўляўся Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. Малады фермер упэўнены: ім знойдзена надзейная ніша на рынку, таму ўкладанні мэтазгодныя, акупяцца. Мяркуючы па яго стаўленні да развіцця свайго бізнесу — запланаванае збудзецца. Зацікаўлены Дзмітрый і ў пашырэнні зямельнага ўчастка. Адным словам, не збіраецца спыняцца на дасягнутых выніках, таго ж жадае і сваім калегам — фермерам Сенненшчыны.
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…