Глава “Агромагната” Дмитрий Лапехо своим примером доказал: сельское хозяйство может быть прибыльным

Глава фермерского хозяйства «Агромагнат» Дмитрий Лапехо

  Спрэчкі аб тым, ці выгадна працаваць на зямлі, працягваюцца не першы год. Але некаторыя энтузіясты ўжо даўно адказалі на гэта пытанне. Іх нямнога, тым большая цікавасць да станоўчых прыкладаў. Фер­меры — не выключэнне з правілаў, фермеры — будучае сель­скай гаспадаркі.

Фермерская гаспадарка «Аграмагнат» Дзміт­рыя Лапехі налічвае 340 гектараў зямлі: большая палова з іх адведзена пад зерневыя, 40 гектараў — пад бульбу. Вырошчваюцца гатункі галандскай селекцыі — «рэд фэнтэзі», нямецкай — «белароза», «джэлі».

— Замежны насенны матэрыял, вядома, даражэйшы, чым айчынны, — расказвае Дзмітрый, — але затраты кампенсуюцца высокім ураджаем. Сёлета накапалі па 300 цэнтнераў з гектара. Зразумела, кожны можа выбраць для сябе тое, што яму больш падабаецца, і гаспадарыць эфектыўна.

Як сапраўдны бізнесовец, Дзмітрый Лапеха не баіцца рызыкаваць, гібка падладжваецца пад ака­лічнасці, абставіны, знаходзіць і займаецца тым, што прыносіць большы прыбытак. У бягучым го­дзе на 35 гектарах пасеяў яравы рапс. Культура парадавала добрай ура­джайнасцю, дала па 20 цэнтнераў.

— Важна дакладна прагназаваць, на якую прадукцыю будзе попыт, расказвае малады прад­прымальнік. — Рапс — культура высокарэнтабельная, і попыт на яго заўсёды добры. Ці, напрыклад, сельгасарганізацыі скарачаюць плошчы пад бульбу, значыць, фермеру трэба іх пашырыць.

Несумненна, таварны выгляд прадукцыі ў многім залежыць ад умоў захоў­вання і закладкі гародніны. Таму  Дзмітрый мае бульбасховішчы, разлічаныя на некалькі тысяч тон. Адпаведны мікраклімат, тэмпературны рэжым дазваляюць  захоўваць бульбу ў таварным выглядзе аж да новага ўраджаю. А гэта ўжо і цана нашмат большая, чым увосень, а значыць і даход большы.

Дарэчы, менеджменту Лапеха надае вялікую ўвагу: загадзя шукае рынкі збыту, заключае дагаворы на пастаўкі прадукцыі: «Бульба ідзе на экспарт у Расію, працуем і з мясцовымі спажыўцамі, зерневыя рэалізуем на КХП, ТАА «Вітконпрадукт».

Дзмітрый — чалавек заняты, пастаянна знахо­дзіцца ў клопатах пра раз­віццё фермерскага бізнесу.   Ёсць у гаспадара «Аграмагната» і пэўныя планы. Адна з задум мае на ўвазе перапрацоўку бульбы: ачыстку клубняў і  іх вакуумную ўпакоўку. Распрацаваны і інвестыцыйны праект «Устаноўка ліній па ачыстцы і фасоўцы гародніны». Рэалізацыя праекта прадугледжвае прыцягненне інвестыцый у суме 5-7 млрд недэнамінаваных рублёў. У маі бягучага года Дзмітрый Лапеха прыняў удзел у Міжнародным інвестыцыйным форуме, арганізатарам якога з’яўляўся Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. Малады фермер упэўнены: ім знойдзена надзейная ніша на рынку, таму ўкладанні мэтазгодныя, акупяцца. Мяркуючы па яго стаўленні да развіцця свайго бізнесу — запланаванае збудзецца. Зацікаўлены Дзмітрый і ў пашырэнні зямельнага ўчастка. Адным словам, не збіраецца спыняцца на дасягнутых выніках, таго ж жадае і сваім калегам — фермерам Сенненшчыны.

 

 

 

admin

Recent Posts

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

17 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

18 часов ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

19 часов ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

22 часа ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем медицинских работников

Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…

22 часа ago

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием диких животных

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…

2 дня ago