У сваім краю, як у раю
Упэўнены ў гэтым жыхары в. Рай, што ў Нямойтаўскім сельсавеце. Днямі тут адзначылі свята вёскі. Арганізатарамі доўгачаканага мерапрыемства пад назвай «Мая вёска – сэрцу мілы куток» выступілі супрацоўнікі сектара нестацыянарных форм работы з насельніцтвам Сенненскага РЦКіНТ.
Выстаўкай-продажам вырабаў народных промыслаў і майстрам-класам па саломапляценні парадавалі мясцовыя ўмельцы – майстры Сенненскага дома рамёстваў. Сваімі музычнымі падарункамі свята ўпрыгожыў народны ансамбль РЦКіНТ «Вясёлыя музыкі». Душэўныя ўспаміны, песні, вершаваныя радкі напоўнілі святочны вечар. З прывітальным словам перад вяскоўцамі выступіў старшыня сельвыканкама Анатоль Бараноўскі, да якога падчас мерапрыемства жыхары в. Рай звярнуліся па асабістых пытаннях.
Словы падзякі артыстам за створаны добры настрой прагучалі ад старэйшыны вёскі Уладзіміра Падалінскага.
Вольга КАРПАВА.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…