САБРАЛІСЯ З ДОБРАЙ НАГОДЫ

Суботнім жнівеньскім днём было гаманліва і мнагалюдна ў вёсцы Заветнае Багушэўскага сельсавета. Жыхары і госці ўрачыста адзначылі свята свайго населенага пункта «Той край, што нам дадзены лёсам».

Хлебам-соллю вяскоўцы сустракалі старшыню сельвыканкама Вячаслава Багданава. У сваёй прывітальнай прамове Вячаслаў Віктаравіч адзначыў, што ў Заветным жывуць гаспадарлівыя, добрыя, спагадлівыя людзі, якія любяць сваю малую радзіму, падтрымліваюць парадак, прыкладаюць шмат намаганняў, каб добраўпарадкаваць свае сядзібы. Таму вёска выглядае прыгожай і ўтульнай.
Падчас святочнай праграмы гучалі прозвішчы руплівых вяскоўцаў, якія добрасумленна працуюць на палях і фермах мясцовага сельгаспрадпрыемства імя Гараўца. У гэты дзень цёпла віталі і жадалі моцнага здароўя найстарэйшай жыхарцы Заветнага — 90-гадовай Лідзіі Дзмітрыеўне Лядновіч. Не абыйшлі ўвагай і самую маленькую вяскоўку — Карыну Аліянерц, якой споўнілася 2 месяцы. Пажаданні дабрабыту і шчасця прымалі ў свой адрас яе бацькі — Руслан Віктаравіч і Юлія Мікалаеўна. З гонарам прадставілі пары, якія з’яўляюцца прыкладам для моладзі. Гэта сем’і Аляксея Яфімавіча і Лідзіі Сцяпанаўны Жупікавых, Паўла Мікітавіча і Веры Якаўлеўны Януковых, Міхаіла Анатольевіча і Жанны Мікалаеўны Барадуліных.
У кожнай вёсцы ёсць старэйшына, які клапоціцца пра жыхароў, добраўпарадкаванне вёсак. Ганна Уладзіміраўна Янукова — адна з лепшых старэйшын Багушэўскага сельсавета. Жанчына стараецца, каб землякам жылося зручна і камфортна, каб вёска выглядала прывабна, калі трэба, не баіцца патурбаваць мясцовую ўладу.
Цяжка пералічыць прозвішчы ўсіх тых, хто стараецца зрабіць свой край прыгажэйшым. У намінацыі «Лепшы падворак» удзячнасць прагучала ў адрас сямей Аляксея і Лідзіі Жупікавых, Леаніда і Любові Багамолавых, Наталлі Сакута, Уладзіміра і Веры Казловых і многіх іншых. Здаецца, ніхто з сяльчан не быў абдзелены ўвагай, словамі пахвалы, віншаваннямі. Для кожнага вядучая мерапрыемства, загадчыца Рыбненскага сельскага клуба Надзея Лядновіч, знаходзіла простыя пранікнёныя словы.
Верш уласнага сачынення «Мая вёска» прачытала вучаніца 8 класа Багушэўскай школы №1 Ганна Барадуліна. У той дзень працавала выстава творчых работ. Захаплялі вырабы з дрэва і вязаныя рэчы Аляксандра і Наталлі Сакутаў. Удзел у выставе прынялі і дзеці. Свае малюнкі прадставілі Ганна і Яраслаў Барадуліны, Яна Янукова, Марат Лядновіч.
Святочны настрой удзельнікам свята стваралі сямейны дуэт «Вечарына» з Віцебска і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці клуба вёскі Рыбнае.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: падчас свята.

admin

Recent Posts

ФОТОФАКТ: Легкоатлетический пробег памяти П.М.Машерова собрал любителей спорта в Сенно в 37 раз

Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…

3 часа ago

Минобороны: Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению прозрачности учений «Запад-2025»

Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…

3 часа ago

Лукашенко про секрет успешного лидера: я безмерно уважаю и люблю свой народ, работаю, а не властвую

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…

5 часов ago

Выездной прием граждан проведет начальник Сенненского РОВД Иван Орлов

16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…

6 часов ago

Посвятить себя культуре и знаниям — по-другому и не скажешь о профессиональном пути Нины Григорьевны Полещук, ветеране библиотечной системы

Посвятить себя культуре и знаниям — по-другому и не скажешь о профессиональном пути Нины Григорьевны…

7 часов ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем библиотек

Уважаемые работники и ветераны библиотечной системы Сенненского района! Примите самые теплые поздравления с наступающим профессиональным…

7 часов ago