У канцы мінулага месяца прайшла жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў раёна. На гэтым традыцыйным настаўніцкім форуме былі падведзены вынікі зробленага за 2014-2015 навучальны год, намечаны планы работы на новы.

У рабоце канферэнцыі
прынялі ўдзел Іван Шчурок, начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Зоя Фаміна, намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама, Сняжана Мяцеліца галоўны ўрач ДУ «Сенненскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
Перад мерапрыемствам яго ўдзельнікі і госці ў фае Цэнтра культуры і народнай творчасці маглі пазнаёміцца з персанальнымі выставамі творчых работ настаўнікаў Нямойтаўскай ДССШ Ірыны Кучко і Вольгі Рукаль, з выставай метадычных матэрыялаў, якія прымалі ўдзел у фестывалі метадычных ідэй «Вопыт лепшых — у практыку работы», а таксама з выставай кветкавых кампазіцый.
Канферэнцыя пачалася на вясёлай ноце — сваіх педагогаў з пачаткам навучальнага года павіншавалі школьнікі. Дзеці ўспомнілі прайшоўшае лета, расказалі пра свае справы ў час канікул. Прычым гэта дзейства праходзіла ў цікавай нетрадыцыйнай форме «тэлерэпартажа» з «пляцоўкі па месцы жыхарства». Да хлопчыкаў і дзяўчынак, якія займаліся дзіцячымі гульнямі і справамі, падыходзіў «карэспандэнт» і задаваў пытанні. З дапамогай «тэлеперадачы» «тэлевядучыя» таксама расказалі пра акцыю «Партфель».
Удзельнікам канферэнцыі прадставілі маладых настаўнікаў. Папаўненне атрымалі Багушэўская СШ №2, СШ №1 і №2 г.Сянно, Сенненская школа-інтэрнат, Багданаўская, Какоўчынская, Літусаўская, Машканская, Студзёнкаўская і Яноўская школы.
З наказам да пачынаючых сваю педагагічную дзейнасць маладых спецыялістаў звярнулася настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Багушэўскай СШ №1 Людміла Аляшкевіч. Яна павіншавала маладых педагогаў з тым, што яны выбралі самую лепшую прафесію на зямлі. І для таго, каб у ёй усё атрымалася вопытны настаўнік пажадала пачынаючым калегам любіць дзяцей, весці іх за сабой, ставіць складаныя задачы і смела ісці да іх вырашэння. Са словам у адказ ад імя маладых спецыялістаў выступіў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Багушэўскай СШ №2 Максім Янукоў.
Маладым педагогам былі ўручаны памятныя сувеніры і кветкі.
Аб найбольш яскравых ме-
рапрыемствах мінулага навучальнага года прысутным напомнілі з дапамогай слайд-фільма «Як гэта было». А гэта былі конкурс вучэбных кабінетаў у школах, абласны семінар з удзелам лаўрэатаў звання «Настаўнік года» і членаў абласнога педагагічнага клуба «Прызванне», фестываль метадычных ідэй, абласны семінар «Асаблівасці рэгіянальнай мадэлі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры», сустрэча педагогаў раёна з «Настаўніцкай газетай», ІХ фестываль педагагічных работнікаў «Песня застаецца з чалавекам», велапрабег памяці П.М.Машэрава, раённы турыстычны злёт, ХVІІ раённы фестываль дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка», ІІІ раённы экалагічны фестываль «Моладзь за захаванне роднага краю», конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», фестываль міжкультурных камунікацый, ХІІІ раённы фестываль выпускнікоў «Вясна надзей».
Як бачна, прошлы навучальны год быў яркім і насычаным. І, безумоўна, поспех усіх гэтых мерапрыемстваў — вынік штодзённай карпатлівай працы педагагічных работнікаў. Лідарам па выніках работы за 2014 год стаў педагагічны калектыў ясляў-сада №1 г.Сянно. Творчая справаздача гэтай дашкольнай установы з інсцэніроўкамі і нумарамі мастацкай самадзейнасці была ўдала прадстаўлена ўвазе ўдзельнікаў канферэнцыі.
Потым настаўнікі перайшлі да абмеркавання даклада начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Людмілы Аніськовіч, які напярэдадні быў дасланы ва ўстановы адукацыі раёна для абмеркавання ў педагагічных калектывах. У дакладзе была дадзена ацэнка дасягненням рэгіянальнай сістэмы адукацыі, прааналізаваны прычыны няўдач і прапанаваны варыянты і спосабы іх кампенсацыі, вызначаны перспектывы развіцця сістэмы адукацыі раёна на новы навучальны год.
Пасля абмеркавання дакла-
да перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Іван Шчурок. Ён падкрэсліў, што настаўнікі Сеннешчыны ўпэўнена робяць сваю справу, знаходзяць нетрадыцыйныя падыходы ў справе навучання і выхавання падрастаючага пакалення, уносяць дастойны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна і вобласці.
На канферэнцыі таксама выступілі намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і начальнік раённага аддзела адукацыі Людміла Аніськовіч.
Лепшыя педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна атрымалі ўзнагароды Міністэрства адукацыі, абласнога ўпраўлення адукацыі, упраўлення спорту і турызму аблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта.
Граматай Мінстэрства аду-
кацыі быў узнагароджаны дырэктар СШ №1 г.Сянно Аляксандр Ладыжын, Дыпломам Міністэрства адукацыі — дырэктар Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Каржыцкая. Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі атрымалі 13 педагогаў. Ганаровая грамата ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама была ўручана трэнеру па лёгкай атлетыцы Сенненскай СДЮШАР Віктару Васілёнку. Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама былі ўзнагароджаны 12 работнікаў сістэмы адукацыі. Адбылося таксама ўручэнне грамат раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму па выніках 27-й раённай спартакіяды школьнікаў.
У ходзе канферэнцыі ўвазе яе ўдзельнікаў былі прадстаўлены музычныя нумары ў выкананні вучняў і педагогаў.
Таццяна Буракова.

admin

Recent Posts

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

11 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

12 часов ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

13 часов ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

16 часов ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем медицинских работников

Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…

16 часов ago

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием диких животных

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…

1 день ago