Александр Степанович Стельмах, ветеран педагогического труда, на днях отметил 90 летний юбилей

 Аляксандр Сцяпанавіч Стэльмах, ветэран педагагічнай працы, на днях адзначыў 90 гадовы юбілей. Многія сенненцы памятаюць яго як загадчыка школьных майстэрняў, выкладчыка матэматыкі, працоўнага навучання, трактарнай і аўтамабільнай справы, дырэктара раённага вучэбна-вытворчага камбіната.

 Ад імя ўсіх педагогаў Сенненшчыны павіншавалі юбіляра са знакавай датай у яго жыцці і ўручылі падарункі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Дзергачова і намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Панушкіна.

 Сапраўдны канцэрт у двары дома гаспадара наладзіла вакальная група “Аптымісты” ветэранаў педагагічнай дзейнасці, у выкананні якіх прагучала шмат добрых песень. Сярод удзельнікаў калектыву былыя калегі па працы, вучні Аляксандра Сцяпанавіча.

 Усё свае працоўнае жыццё Аляксандр Стэльмах прысвяціў важнай справе – навучанню і выхаванню дзяцей. Так склалася, што яму давялося працаваць у буйных установах адукацыі раёна. У першай гарадской школе вучыў такарнай справе і ваджэнню аўтамабіля. Пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута выкладаў матэматыку і фізіку ў другой гарадской школе. З першага яго выпуска ў 1973 годзе паспяхова здалі экзамены па матэматыцы і паступілі ў вышэйшыя ўстановы адукацыі 7 чалавек.

 Аляксандр Сцяпанавіч актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю – 15 гадоў быў сакратаром партыйнай арганізацыі СШ №2. Унёс важкі ўклад у стварэнне на Сенненшчыне новай навучальнай установы – вучэбна-вытворчага камбіната (ВВК). За 13 гадоў працы тут даў пуцёўку ў прафесійнае жыццё многім школьнікам. Толькі вадзіцельскія правы, па падліках Аляксандра Сцяпанавіча за перыяд яго працы ў ВВК, атрымалі звыш 1000 чалавек. “Мне пашчасціла з вучнямі, — адзначае юбіляр. – Ніколі не было дрэнных. Усе, каго давялося вучыць, самі праяўлялі зацікаўленасць да прадмета”.

 Нягледзячы на паважаны ўзрост, Аляксандр Сцяпанавіч у добрай форме. Ні хвіліны не сядзіць на месцы. Займаецца вырошчваннем гародніны. Часам выганяе свой старэнькі “Жыгулёнак”, каб з’ездзіць у роднае Алёхнава на могілкі да бацькоў. Не пакідае бацьку аднаго сын Вячаслаў, які дапамагае па хатняй гаспадарцы. Яму ж Аляксандр Стэльмах у спадчыну перадаў і сваю любімую справу – пчалярства.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Посевная под знаком заботы

Профсоюзный лидер аграриев Витебщины Татьяна Диканова посетила Сенненский район с важной миссией — передала труженикам…

1 час ago

Профилактическое мероприятие «Зеленый щит» проходит на Сенненщине

Предупреждение загораний в природных экосистемах и минимизация их последствий – главная цель специального профилактического мероприятия…

4 часа ago

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

Президент Беларуси Александр Лукашенко, посещая площадку строительства Национального исторического музея, поручил сделать экспозиции оптимальными, но не скупиться,…

6 часов ago

На Сенненщине проходит республиканский субботник

Глава района Александр Клячин, председатель райсовета Михаил Вилюго и работники райисполкома помогают ОАО «Белая липа».…

6 часов ago

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

1 день ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

1 день ago