Categories: Соцыум

Делегаты делятся мнениями о Послании Президента

 

Ларыса МУКАМОЛАВА, галоўны рэдактар  газеты «ГС»:

— У Пасланні Прэзідэнта кожны знайшоў адказы на пытанні, якія яго хвалявалі. Была звернута ўвага на канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, на захаванне гістарычнай памяці і данясенне праўды да маладога пакалення.

Як сказаў Кіраўнік дзяржавы, мір на зямлі немагчымы без гістарычнай памяці, а стварэнне – гэта пераем­насць гістарычнага шляху, гэта крок у будучыню. Прэзідэнт вельмі дакладна падмеціў, як скажаецца гісторыя ў нашых бліжэйшых суседзяў, калі нацыстаў шануюць як герояў, ладзяць шэс­ці ў іх гонар, зносяць помнікі савецкім воінам-вызваліцелям. Гэта тая самая недапушчальнасць гераізацыі жахаў, пра што мы сталі гаварыць усё часцей. Гераізаваць тых, хто спальваў Хатынь і сотні вёсак на тэрыторыі Беларусі, мы ніколі не паго­дзімся, падкрэс­ліў Аляксандр Лукашэнка.

Наша Сенненшчына, як і ўся Беларусь,  паліта крывёю савецкіх салдат і афіцэраў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая трагедыя адбылася ў апошнія дні 1941 года на ўсходняй ускраіне г. Сянно, недалёка ад в. Казлоўка, калі было расстраляна 965 чалавек яўрэйскага насельніцтва. Зараз на гэтым месцы ўстаноўлены  памятны знак «Боль». У гады Вялікай Айчыннай вайны ў раёне было знішчана 124 вёскі.  За перыяд акупацыі фашысты спалілі 3 477 дамоў, вывезлі ў Германію 922 чалавекі. На франтах Вялікай Айчыннай загінулі 5 874 ураджэнцы Сенненшчыны, 1 066 чалавек — у партызанскіх атрадах і падполлі.

Па словах Прэзідэнта,  погляды і версіі, якія сёння навязва­юць нам, не павінны закрываць памяць пра мінулае. Мы павінны расказваць усяму свету  пра факты генацыду беларускага народа, тым самым выхоўваючы ў моладзі пачуццё патрыятыз­му. І ў гэтым плане вялікая роля адводзіцца нам, журна­лістам.

Супраць нашай краіны развязана інфармацыйная вайна. Не кожны прафесіянал сёння можа адрозніць праўду ад фэйкаў, якія апанавалі інфармацыйнае поле, адзначыў Прэзідэнт. У краіне ў бліжэйшы час узмоцняць прапаганду і агітацыю, каб не прайграць інфармацыйную вайну, якую вядуць супраць Мінска недружалюбныя сілы. Мы не можам прайграць гэту вайну, прайграем гэту інфармацыйную вайну — значыць, акунемся ў вайну сапраўдную, сказаў Прэзідэнт. Акцэнтаваў увагу Аляксандр Рыгоравіч і на падрыхтоўцы журналісцкіх кадраў. Новае папаўненне трэба расціць і вучыць на прыкладзе аксакалаў беларускай журналістыкі. Сёння патрэбны сапраўдныя байцы, якія  прафесійна скажуць сваё слова на інфармацыйным полі.

Мы жывем у вельмі няпросты перыяд, і кожны беларус павінен разумець, што толькі разам мы зможам супрацьстаяць любым пагрозам.  Словы «адзінства», «мы разам» былі і застаюцца для нас, жыхароў міралюбівай  краіны, сінонімамі патрыятызму. Гэта аснова для нашай агульнай будучыні.

admin

Recent Posts

В Витебской области начался отопительный период

С учетом установившихся низких температур и прогноза на дальнейшее похолодание в Витебской области принято решение…

58 минут ago

Запеченные яблоки с грецким орехом и медом

Запеченные яблоки с грецким орехом и медом Ингредиенты: яблоки — 3 шт., грецкие орехи —…

1 час ago

Куст из подаренного букета

А вы пробовали укоренить розу? Спустя несколько месяцев у вас может получиться настоящий розовый куст,…

1 час ago

Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики

Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

1 час ago

В Сенненском районе работал депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев

Сегодня в районе работал Владимир Бабичев, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь. Владимир Геннадьевич…

21 час ago

Единый день безопасности дорожного движения пройдет на Сенненщине 25 сентября

Единый день безопасности дорожного движения «Не будь невидимкой – засветись в темноте!» пройдет на Сенненщине 25…

22 часа ago