На полі каля вёскі Латыгаль каторы дзень натужна гудзе энерганасычаны Беларус 3022 ААТ “Ульянавічы”. Тут вядзе ворыва Сяргей Юроўскі.
Яго трактар адным з першых выйшаў сёлета ў поле. А таму на ўласным рахунку механізатара каля двухсот гектараў узаранай глебы. За змену, якая зараз доўжыцца не меньш як 12 гадзін, Сяргей Юроўскі ўзнімае 15-20 гектараў зямлі.
Настрою ў працы дадае не толькі надвор’е, якое спрыяе ворыву. Механізатар працуе паблізу вёскі, дзе нарадзіўся і вырас, дзе прайшло дзяцінства.
— З кожным урочышчам звязаны нейкія ўспаміны, — не хавае земляроб. — Ды і праца на вачах у землякоў да многага абавязвае.
А яшчэ – прозвішча. Яно ў Латыгалі даволі распаўсюджана. Сярод носьбітаў – большасць патомныя хлебаробы, працаўнікі, якімі да гэтага часу ганарацца ў раёне. Адзін з іх, Мікалай Юроўскі, за самаадданую працу на калгасных палетках быў адзначаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы 2-ой ступені.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара.
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…
Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…
Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…