Конкурс арганізаваны Беларускім дзіцячым фондам для дзяцей-сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета ўдзельнікі прадставілі звыш 400 работ у пяці намінацыях («Мастацкі роспіс», «Мастацкая саломка», «Кераміка», «Выцінанка», «Тэкстыль»). Толькі 32 удастоіліся прызавых месцаў у розных узроставых групах.
Карціна сенненца «Позняя сустрэча» заняла 3 месца ў намінацыі «Тэкстыль» і разам з іншымі работамі была прадстаўлена на выніковай экспазіцыі ў прэстыжным выставачным павільёне гарадской ратушы.
У Расціслава — ДЦП. Цяжкая хвароба абмежавала яго фізічныя магчымасці, але хлопчык паспяхова развіваецца ў творчым плане. У многім гэта заслуга яго маці. Таццяна Сірэнка, выпускніца мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта, настаўнік выяўленчага мастацтва СШ №2 г.Сянно, дапамагае сыну ў станаўленні яго таленту. Таксама хлопчык займаецца ў гуртку «Куфэрак творчасці» раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Работы Расціслава неаднаразова займалі прызавыя месцы ў конкурсах раённага і абласнога ўзроўняў. У скарбонцы юнага мастака і персанальная выстава ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: Р. Сірэнка і кіраўнік гуртка «Куфэрак творчасці» РЦДіМ Г.Жаркова побач з работай на выставе ў Мінску.
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…