Юны мастак з Сянна стаў прызёрам рэспубліканскага конкурсу

У апошніх лічбах сакавіка ў Мінскай гарадской ратушы адбылося ўганараванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Куфэрак дзіцячых радасцей». У ліку тых,  хто атрымаў узнагароду, і наш зямляк — жыхар Сянна, трынаццацігадовы Расціслаў Сірэнка.

Конкурс арганізаваны Беларускім дзіцячым фондам для дзяцей-сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета ўдзельнікі прадставілі звыш 400 работ у пяці намінацыях («Мастацкі роспіс», «Мастацкая саломка», «Керамі­ка», «Выцінанка», «Тэкстыль»). Толькі 32 удастоіліся прызавых месцаў у розных узроставых групах.

Карціна сенненца «Позняя сустрэча» заняла 3 месца ў намінацыі «Тэкстыль» і разам з іншымі работамі была прадстаўлена на выніковай экспазіцыі ў прэстыжным выставачным павільёне гарадской ратушы.

У Расціслава — ДЦП. Цяжкая хвароба абмежавала яго фізічныя магчымасці, але хлопчык паспяхова развіваецца ў творчым плане. У многім гэта заслуга яго маці. Таццяна Сірэнка, выпускніца мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта, настаўнік выяўленчага мастацтва СШ №2 г.Сянно, дапамагае сыну ў станаўленні яго таленту. Таксама хлопчык займаецца ў гуртку «Куфэрак творчасці» раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Работы Расціслава неаднаразова займалі прызавыя месцы ў конкурсах раённага і абласнога ўзроўняў. У скарбонцы юнага мастака і персанальная выстава ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымку: Р. Сірэнка і кіраўнік гуртка «Куфэрак творчасці» РЦДіМ Г.Жаркова побач з работай на выставе ў Мінску.

admin

Recent Posts

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…

1 час ago

«Вместе мы — мощнейшая сила. И нас никогда не победить!» Полное выступление Лукашенко на союзном форуме в Волгограде

Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…

3 часа ago

За кулисами книжных полок

Татьяна Красновская, заведующий отделом маркетинга, социокультурной деятельности и методической работы Сенненской ЦБС одна среди тех,…

2 дня ago

Юные экологи из Мошканской школы приняли участие в образовательном форуме «Зеленые профессии: путь к устойчивому будущему»

Юные экологи из Мошканской школы делились знаниями и набирались опыта во время работы образовательного форума…

2 дня ago

На Сенненщине приступили к севу кукурузы

В ОАО «Ульяновичи» завершили сев яровых зерновых. Работы проведены на площади 595 га. Аграрии приступили…

3 дня ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: Торжественное мероприятие, посвященное чествованию лучших работников Сенненского района, прошло в РЦКиНТ

Торжественное мероприятие, посвященное чествованию лучших работников Сенненского района, чьи портреты занесены на районную Доску почета-2025…

3 дня ago