Categories: Актуальна

Красота определяет настроение

У Наталлі Чарнецкай, жыхаркі райцэнтра, свята 8 сакавіка асацыіруецца, у першую чаргу, з кветкамі і цёплымі жаночымі ўсмешкамi.   

 

  Наталля — шчаслівая маці двух цудоўных хлопчыкаў. Таму для яе самымі дарагімі віншаваннямі стануць словы пажаданняў усяго самага найлепшага ад яе сыноў – Мікіты і Уладзіслава. У сілу жыццёвых абставін Наталля адна займаецца іх выхаваннем. Дапамагае, праўда, у гэтай справе маці. «Калі я заступаю на службу, маці выконвае пачэсную «бабуліну місію», — смяецца мая суразмоўца, — прыглядвае за хлопчыкамі».

Наталля — вартаўнік вартаўнічай аховы Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Не зусім жаночая справа, але ёй падабаецца. Вось ужо дзевяты год дзяўчына на варце правапарадку.

У грамадстве склаўся стэрэатып, што вартаўнік — гэта абавязкова прафесійна падрыхтаваны мужчына. Гэта не зусім так, адзначае Алег Дзяшкевіч, начальнік раённага аддзялення аховы. Жанчыны таксама маюць права зай­маць гэту пасаду. У прыватнасці, у нашым аддзеле працуе 17 жанчын. «Да працы Наталлі ніякіх прэтэнзій ніколі не было, — характарызуе сваю супрацоўніцу Алег Віктаравіч. — Яна на добрым рахунку ў кіраўніцтва вобласці. Неаднаразова заахвочвалася ганаровымі граматамі. Па выніках працы мінулага года была ў ліку тых, хто за праяўленую службу і прафесійную ініцыятыву, забеспячэнне высокай эфектыўнасці службы атрымалі падзячныя лісты за подпісам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама».

А яшчэ, як стала нам вядома, у мінулым годзе Наталля прымала ўдзел у прафесійным конкурсе «Лепшы па прафесіі». Сярод 16 прэтэндэнтаў заняла 9 месца.

Па спецыяльнасці Наталля мастак-мадэльер, майстар вытворчага навучання. Але працаваць у гэтым рэчышчы заўсёды было не па душы. А калі штосьці не падабаецца, лепш памяняць, упэўнена дзяўчына. «Па праўдзе кажучы, мяне з дзяцінства прыцягвала форма, — адзначае Наталля. — Ды і было з каго браць прыклад, на каго раўняцца: тата ў свой час працаваў у міліцыі. Праўда, і ён, і маці адгаварылі мяне ісці ў праваахоўнікі».

Але мару гэту Наталля не пакідала нават калі за плячыма мела спецыяльнасць. Тры разы спрабавала паступіць на юрыдычны факультэт ВДУ імя П.М.Машэрава. І тры разы не хапала аднаго бала. Было жаданне паспрабаваць і ў чацвёрты раз, але ў той год увялі замежную мову. Вось тады і прыйшлося гэтую ідэю, як кажуць, пахаваць на корані.

За гады працы ў аддзяленні аховы Наталлі давялося несці службу на вартаўнічых пастах па ўсім горадзе. Сёння яе аб’ект — пост №2, Сенненскі РЭС. На пытанне — ці страшна ноччу быць адной на даверанай тэрыторыі, Наталля толькі ўсміхаецца: «Ні кроп­лі. Я ўпэўнена ў сваіх калегах, якія за лічаныя хвіліны неадкладна прыедуць па выкліку трывожнай кнопкі».

У практыцы Наталлі былі такія выпадкі, калі яна звярталася за дапамогай да групы затрымання. Вось, да прыкладу, яшчэ калі несла службу на аб’екце былога маслазавода не дазволіла тром мужчынам пранікнуць на склад.

А калі працавала на аб’екце хлебазавода таксама прая­віла пільнасць. Было гэта зімой. У поле зроку трапіла жанчына па-за ахоўнай тэрыторыі — яна ляжала на зямлі. Наталля выклікала сваіх калег. Як высветлілася, жанчына была ў стане алкагольнага ап’янення. Дапамогу ёй потым аказвалі медыкі.

Неабыякавасць, добрасумленнасць — вось тыя асноўныя якасці, якімі павінен валодаць чалавек, што стаіць на варце правапарадку. У Наталлі атрымліваецца быць менавіта такой. Гэта граматны, прафесійны супрацоўнік, не хавае Алег Дзяшкевіч.

Ала ЯКАЎЛЕВА. 

admin

Recent Posts

7 ноября — День Октябрьской революции

Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…

55 минут ago

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…

2 часа ago

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

16 часов ago

Пенсия по инвалидности и возрасту. Что нужно знать?

На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…

16 часов ago

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» — под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась персональная выставка Сергея Грунтова

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…

17 часов ago

Как доплата в ФСЗН поможет сформировать страховой стаж, пояснили в Минтруда

Плательщики налога на профессиональный доход могут добровольно доплачивать взносы на пенсионное страхование в Фонд социальной…

18 часов ago