Мундир им к лицу. Правоохранителей Сенненщины поздравили с профессиональным праздником

У Сянне прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да 100-годдзя беларускай міліцыі.

У суботні дзень зала раённага цэнтра культуры і народнай творчасці была запоўнена людзьмі ў форме, іх роднымі і блізкімі. Павіншаваць праваахоўнікаў Сенненшчыны і падзякаваць ім за годную службу на варце спакою і бяспекі прыйшлі прадстаўнікі раённых улад, дэпутацкага корпусу, кіраўнікі шматлікіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Звяртаючыся да прысутных, начальнік РАУС, падпалкоўнік міліцыі Віктар Пракаповіч запэўніў, што сенненцы заўсёды знойдуць падтрымку і дапамогу з боку міліцыі. Падчас мерапрыемства лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў былі адзначаны медалямі “100 год міліцыі Беларусі”, граматамі і падзякамі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. А некаторыя атрымалі нагрудныя знакі і чарговыя міліцэйскія званні. Узнагароды ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Галынчык і  Міхаіл Вілюга.

Міліцыянер у прадстаўленні большасці — прафесія мужчынская. Тым не менш, усё больш прадстаўніц прыгожай паловы выбіраюць яе для сябе і нароўні з калегамі-мужчынамі пераадольваюць цяжкасці міліцэйскай службы. Сярод тых, хто ў гэты дзень падымаўся на сцэну РЦКіНТ за заслужанымі ўзнагародамі, былі і жанчыны ў форме. У прыватнасці, граматай начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама і нагрудным знакам “Спецыяліст 2-га класа” адзначана начальнік штаба РАУС, маёр міліцыі Аксана Кулік. Нагрудны знак “Спецыяліст 3-га класа” атрымала старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Вольга Хацько. Граматай раённага Савета дэпутатаў уганаравана інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі, капітан міліцыі Таццяна Еўпак. Асобныя словы віншаванняў з нагоды прафесійнага свята і надыходзячага Міжнароднага жаночага дня гучалі ў адрас усіх супрацоўніц райаддзела.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымку: самыя прыгожыя міліцынеры Сенненшчыны — В.Хацько, А.Кулік, Н.Фарэйтарава. 

admin

Recent Posts

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

46 минут ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

1 час ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

3 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

5 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

22 часа ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

22 часа ago