Усмешлівы твар, даверлівы погляд ніяк не ўкладваюцца ва ўстойлівы штамп вобраза настойлівага Пінкертона. Між тым Таццяна Аўсянка — следчы. Амаль тры гады яна працуе ў Сенненскім аддзеле Следчага камітэта, з’яўляецца адзінай жанчынай у дружным мужчынскім калектыве.
— Не буду хаваць, я не марыла з дзяцінства пра такую працу. У следства трапіла выпадкова. Мне, студэнтцы-завочніцы правазнаўчага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, трэба было праходзіць пераддыпломную практыку. Знаёмыя парэкамендавалі звярнуцца ў аддзел Следчага камітэта. Маўляў, работай не загрузяць, будзеш паперкі перакладваць. На самай справе ўсё аказалася дакладна наадварот, што мяне і захапіла, выклікала інтарэс. Калі праз некаторы час прапанавалі сталую працу, не адмовілася, — расказвае Таццяна Аўсянка.
Аб узроўні працы следчага Таццяны Аўсянка сведчаць граматы, якімі яна ўзнагароджана кіраўніцтвам абласнога УСК за дасягнутыя вынікі ў прафесійнай дзейнасці — іх дзве. Трэцюю атрымала зусім нядаўна ад начальніка Сенненскага РАУС за плённае супрацоўніцтва з міліцыяй у 2015 годзе. Атрымліваецца — у год па ўзнагародзе.
Мая суразмоўца, праўда, лічыць, што яе прафесійныя дасягненні больш чым сціплыя.
— Асаблівасць нашай працы ў тым, што часцей за ўсё раскрытае злачынства з’яўляецца вынікам калектыўнай дзейнасці, — сцвярджае яна. — Мне таксама дапамагаюць калегі. Нават крыху больш, чым звычайна, як адзінай ў аддзеле жанчыне-следчаму.
З такой высновай супрацоўнікі-мужчыны не пагаджаюцца і лічаць, што Таццяна Аўсянка стала для іх своеасаблівым шчаслівым талісманам. Працуе няпоўныя тры гады, а калектыў за гэты час двойчы адзначаўся як лепшы ў вобласці.
Праца следчага, безумоўна, мае сваю спецыфіку: ненармаваны рабочы дзень, кругласутачныя дзяжурствы, нават у выхадныя дні не заўжды належыш сабе і сям’і. Пры такім рытме жыцця важна мець надзейны тыл, разуменне з боку родных. Усё гэта ў сям’і Таццяны Аўсянка прысутнічае. Можа таму, што муж добра ведае пра асаблівасці службы ў сілавых структурах. Сам некаторы час працаваў у міліцыі. А таму на познія начныя вяртанні жонкі звычайна рэагуе стрымана:»Усё добра?»
Міжасабовыя адносіны ў любым калектыве не абмяжоўваюцца інтарэсамі працы. Таццяне Аўсянка ў жаночыя святы не прыходзіцца скардзіцца на адсутнасць увагі з боку калег. Кветкі, цёплыя віншавальныя словы будуць і на гэты раз.
Аляксандр ІЎЕЎ.
НА ЗДЫМКУ: Таццяна Аўсянка прымае віншаванні ад калег.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…