8 сакавіка спаўняецца 50 гадоў сумеснага жыцця Пятра і Ніны Шаматульскіх

Заўтра родныя Пятра Пятровіча і Ніны Дзмітрыеўны Шаматульскіх, жыхароў в. Ладзікава, падымуць бакалы за залаты скарб сваёй сям’і. Не за каштоўныя ўпрыгожанні, грошы ці акцыі, а за любімых бацькоў. За залатыя рукі маці, якімі яна выняньчыла дзяцей, за залатыя рукі бацькі, які падымаў дом, за залатыя іх сэрцы і душы.

8 сакавіка спаўняецца 50 гадоў сумеснага жыцця Пятра Пятровіча і Ніны Дзмітрыеўны. За іх плячыма паўвека радасці і кахання, трывог і надзей. Многа гэта ці мала? Ім здаецца, што зусім нядаўна маладыя і закаханыя яны падалі заяву на рэгістрацыю шлюбу. І вось ужо вакол дарослыя дзеці і шумныя ўнукі.

Але сэрцы па-ранейшаму б’юцца ў такт, ён клапатліва трымае яе руку, а яна адорвае яго самай пя­шчотнай сваёй усмешкай. 50 гадоў разам у радасці і ў горы — вялікі дар і адначасова выпрабаванне, узнагародай за якое служыць залаты юбілей сумеснага жыцця, такі ж каштоўны, як аднайменны метал, што ззяе, быццам само сонца.

Муж і жонка Шаматульскія — дзеці вайны. Пётр Пятровіч ніколі не бачыў свайго бацькі, таму што нарадзіўся, калі ён пайшоў ужо на вайну, з якой не вярнуўся. Ніна Дзмітрыеўна страціла ў час вайны маці. Шмат гора давялося ёй зведаць, пакуль не вярнуўся з фронту бацька.

З ранніх гадоў сённяшнім юбілярам прыйшлося шмат працаваць. Прайшоўшы суровую школу жыцця з маленства, яны стойка пераносілі ўсе цяжкасці, якія сустракаліся на жыццёвым шляху, жылі прыгожа і годна.

Шаматульскія добрасумленна працавалі ў калгасе «Праўда»: Ніна Дзмітрыеўна паляводам, Пётр Пятровіч на трактары, у час жнива — на камбайне, на якім неаднаразова станавіўся пераможцам сацспаборніцтва.

Любіць працу, радавацца жыццю, дапамагаць людзям, быць добрымі і сумленнымі бацькі навучылі сваіх пецярых дзяцей. Сёння бабуля і дзядуля дапамагаюць расціць і выхоўваюць асабістым прыкладам семярых унукаў і праўнука.

Залатое вяселле збярэ родных людзей разам. Гэта свята яшчэ раз дасць ім адчуць згуртаванасць і адзінства сям’і, традыцыі, якія ў ёй склаліся.

 Наш кар.

 На здымку: у дзень вяселля, 1964 год.

admin

Recent Posts

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

2 часа ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

4 часа ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

4 часа ago

Праздник «Купалье» в Александрии. Каким он будет в этом году?

Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…

5 часов ago

Как используют цифровые технологии в организациях Витебщины

Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…

5 часов ago

ФОТОФАКТ: Выпускные вечера прошли в учреждениях образования Сенненского района

Выпускные вечера проходят в учреждениях образования Сенненского района. С окончанием важного этапа в жизни юношей…

5 часов ago