Творчы патэнцыял Ілоны Любачка

 Калі чалавек сонечны знутры, ён ззяе сваім святлом і звонку. Такім добрым сонейкам для сваіх вучняў з’яўляецца настаўніца фізкультуры СШ №1 г.Сянно Ілона Любачка.

Яна вельмі любіць дзяцей і спорт. Гэта і дапамагло ў свой час выпускні­цы Багданаўскай школы вызначыцца з будучай прафесіяй. У ВДУ імя П.М.Машэрава Ілона працягвала займацца лёгкай атлетыкай. У хуткім часе атрымала 2-гі разрад па бегу на кароткія дыстанцыі.

Ілоне казалі, што яе энтузіязм і жаданне настаўнічаць скончацца пасля некалькіх месяцаў працы ў школе. Не спраўдзілася. Нягледзячы на яшчэ маленькі вопыт (а працуе яна толькі першы год), Ілона ні кроплі не шкадуе, што выбрала такую прафесію. Наадварот, з’явіўся яшчэ большы імпэт працаваць з дзецьмі.

У школе дзяўчынка была актывісткай, сакратаром пярвічкі моладзевай арганізацыі Багданаўскай ДССШ. Працоўныя дэсанты, дабрачынныя акцыі, турыстычныя злёты і спартыўныя спаборніцтвы не абыходзілі Ілону бокам. Студэнткай таксама прымала ўдзел у розных мерапрыемствах і конкурсах, якія праводзіла ГА «БРСМ».

Прыклад актыўнай жыццёвай пазіцыі наша гераіня пераняла ад маці. Галіна Любачка ў маладосці таксама займалася лёгкай атлетыкай. Фельчар аграгарадка Багданава Галіна Мікалаеўна  — лаўрэат прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2010». Ды і меншы брацік Ілоны Раман не адстае ад сям’і. Займаецца біятлонам, выступае нават на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Ілона ніколі не жадала, як кажуць, займацца «папернай» справай, таму школьная мітусня ёй па душы. Працуе дзяўчына з дзецьмі 6-9 класаў. Ёсць у яе раскладзе заняткі і з другакласнікамі. І калі з падлеткамі часам бывае нялёгка, з малышамі — амаль адпачынак. Яны не хаваюць сваю сімпатыю да маладой настаўніцы. Абдымуць яе пасля доўгага раставання, скажуць шчырыя словы. Здачу сумных праграмных нарматываў на ўроках Ілона стараецца разбаўляць забаўляльнымі і развіваючымі гульнямі.

Да заняткаў дадаюцца і спартыўныя секцыі, дадатковыя гурткі. Аднак у Ілоны ніколі не ўзнікала думка: хутчэй пайсці дамоў. Яна на сваім месцы, на сваёй любімай працы. Ды і зарплатай дзяўчына задаволена.

А ў вольную гадзіну настаўніца фізкультуры піша вершы.

У дружным педагагічным калектыве першай сенненскай школы тры настаўнікі фізкультуры. Тры маладыя дзяўчыны дапамагаюць адна адной, раяцца як лепш правесці заняткі. Удзячна за дапамогу Ілона і намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 г.Сянно Таццяне Уладзіміраўне Шаўчэнка.

Маючы другую, юрыдычную, адукацыю, настаўніца фізкультуры можа знайсці іншую працу. Аднак Ілона ніколі не пакіне сваіх любімых вучняў. Надалей яна будзе старацца набіраць вопыт, раскрываць свой творчы патэнцыял. Спадзяёмся, што зробіць гэта Ілона Любачка на Сенненшчыне.

Ірына ГАРБАЧОВА.

admin

Recent Posts

«Волшебные витражи» доброго сердца Галины Даниловой

Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…

13 часов ago

МЧС предупредило о факторах опасности при ливнях и грозах

Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…

15 часов ago

В Беларуси стартует основной этап вступительной кампании в вузы

В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…

17 часов ago

Первый день конкурса исполнителей эстрадной песни «Славянского базара» встречает сегодня Витебск

В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…

17 часов ago

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…

17 часов ago

В любое время года придомовая территория Николая Городецкого и Натальеи Григорьевой выглядит ухоженно

Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…

18 часов ago