Раман Курыленак-камандны баец

Сенненская зямля ўзрасціла нямала спартыўных зорак. Ці не кожнаму беларусу вядома імя трохразовага чэмпіёна Свету па біятлоне Пятра Івашкі. Сёння яго пераемнікі — Ірына і Віктар Крыўко — пракладваюць свой шлях у вялікім спорце. Поспехамі ў грэка-рымскай барацьбе землякоў радуе Максім Кажарскі, між іншым, чэмпіён рэспублікі. Імёны сенненцаў, занесеныя ў летапіс спартыўнай славы раёна і краіны ў цэлым, можна пералічваць доўга. Прыемна, што ў гэтых радах ёсць і прадстаўнікі падрастаючага пакалення. Адзін з іх — Раман Курылёнак, вучань 11 класа Яноўскай школы.
Юнак з’яўляецца чэмпіёнам рэспублікі па летнім шматбор’і «Абаронца Айчыны».
— Такіх, як Раман — адзін на дзесяць тысяч, — з гонарам прадстаўляе свайго выхаванца Андрэй Чаранкевіч, настаўнік фізкультуры Яноўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы і галоўны трэнер хлопца. — У спартсмена самае галоўнае — характар. Калі ён ёсць, можна дасягнуць многага. Рома — сапраўдны камандны баец. З ім лёгка працаваць, бо ён ведае, да чаго імкнецца.
Непасрэдна ў Андрэя Чаранкевіча юнак зай¬маецца з 2-га класа. Арыенцірам для хлопчыка служыў старэйшы брат Ілья, на якога Раман заўсёды хацеў быць падобным, стаць гэткім жа моцным і дужым.
Па словах настаўніка, на спаборніцтвах Раман нярэдка здзіўляе ўсіх сваімі вынікамі. Рэзультаты, якіх ён дасягае на трэніроўках, ва ўмовах сур’ёзнай канкурэнцыі ўзрастаюць як мінімум у два разы. На пытанне, чаму так адбываецца, юны чэмпіён толькі паціскае плячыма.
— Калі глядзіш на сапернікаў, думаеш, што і я, просты вясковы хлопец, так змагу. Тым больш я не маю права падводзіць каманду, трэнера, — прызнаецца ён.
Такая правільная ўстаноўка, здаровы спартыўны запал прыносяць на спаборніцтвах свае здабыткі.
Спрынт (бег на кароткія дыстанцыі) — адна з улюбёных дысцыплін хлопца. Для развіцця мышачнай масы Раман рэгулярна займаецца і сілавымі відамі спорту.
Заняткі праходзяць кожны дзень па дзве гадзі¬ны. Трэніруюцца і ў кіданні мяча, скачках, але асноўны ўпор робіцца на бег.
У юнага чэмпіёна назбіралася неверагодная колькасць медалёў, грамат і кубкаў. І не дзіва, бо на спаборніцтвы ён пачаў ездзіць з чацвёртага класа.
Аднак хлопец жыве не толькі спортам. Акрамя вучобы, у Рамана шмат грамадскіх абавязкаў. Ён уваходзіць у склад раённай Моладзевай палаты, узначальвае школьную пярвічку ГА «БРСМ». З ахвотай яноўскі актывіст удзельнічае ў мастацкай сама¬дзейнасці і розных творчых, сацыяльных, экалагічных праектах. Займаў прызавыя месцы ў конкурсах «За родны край», «Мае землякі — мая гордасць», «Родник Зареченский».
Сёлета Раман заканч¬вае сярэднюю школу. З далейшым жыццёвым шляхам ён ужо вызначыўся. Свой выбар хлопец спыніў на сапраўднай мужчынскай прафесіі. Плануе паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.
За спартыўнае жыц¬цё, якое Раман толькі пачаў пражываць, былі і перамогі, і няўдачы. Аднак чэмпіён з Янова ніколі не здаваўся. На тое ён і баец.
Ірына ХАСАНАВА.

admin

Recent Posts

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

21 минута ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

49 минут ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

2 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

5 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

22 часа ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

22 часа ago