На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Удзел у яго рабоце прыняў Віктар Лугаўцоў, намеснік старшыні Віцебскага аб’яднання прафсаюзаў. У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні, якія тычыліся ўнясення змяненняў у склад Савета райаб’яднання прафсаюзаў, працы ў 2020-м годзе і задачах на перспектыву. З дакладам аб праведзенай рабоце і бягучай сітуацыі выступіў Анатолій Ананенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што і далей будзе працягнута дзейнасць па рэалізацыі рашэнняў VIII З’езда ФПБ, маніторынгу праблемных пытанняў у вобласці аплаты працы, занятасці і прадастаўленні сацыяльных гарантый рабочаму чалавеку, будзе аказвацца падтрымка членам прафсаюзаў, якія ў сённяшняй эпідэміялагічнай сітуацыі сутыкнуліся з COVID-19. І гэта толькі частка тых задач, што перад сабой паставіла грамадскае аб’яднанне.
Не менш важным стала і абмеркаванне пытанняў змянення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і сітуацыя з каронавірусам на Сенненшчыне. Гаворачы аб унясенні паправак у галоўны закон краіны, Віктар Лугаўцоў адзначыў, што старшыні пярвічак не павінны заставацца ў баку: таксама ўносіць свае прапановы і абмяркоўваць іх у працоўных калектывах. Звярнуўся ён да прысутных і з просьбай сачыць за сваім здароўем, у прыватнасці, паляпшаць яго, адпачываючы ў беларускіх прафсаюзных санаторыях.
Тэму здароўя падымала ў сваім выступленні і Сняжана Мяцеліца, галоўны санітарны ўрач раёна. Яна прывяла дадзеныя па колькасці захварэўшых на каронавірусную інфекцыю. Нагадала аб мерах прафілактыкі, якія павінны выконваць сенненцы. Не зацягваць, а пры першых жа недамаганнях абавязкова звяртацца ў бальніцу, раіла загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Сенненскай раённай бальніцы Крысціна Гарчынская.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
В г.п.Богушевск прошел митинг “Героям-победителям - память на века". В мероприятии приняли участие Вячеслав Богданов,…
В лесопарке 40-летия Победы фейерверки эмоций как всегда собирают тематические площадки. Приглашают жителей и гостей…
С праздником, любимая Беларусь! "ГС". Фото Ларисы Мукомоловой, Аллы Яковлевой, Анастасии Макаревич.
Торжественный митинг «Беларусь – моя гордость и слава!» прошел на Аллее Героев в райцентре. Жители…
В Храме Святителя Николая Чудотворца в Сенно прошла Всебелорусская молитва "За Беларусь". Сенненцы, представители власти,…
В лесопарке 40-летия Победы цветы на клумбе высажены в форме звезды. Такой интересный подарок сенненцам…