Ветэран педагагічнай працы Людміла Рацькова без малога 45 гадоў аддала служэнню Беліцкай школе

Працавітасць, агеньчык у вачах, неймаверная цеплыня душы і веды – менавіта такія словы прыходзяць у галаву, калі размова заходзіць пра Людмілу Рацькову, ветэрана педагагічнай працы.

Без малога 45 гадоў настаўніца аддала служэнню роднай Беліцкай школе, дзецям. Нават знаходзячыся на пенсіі яшчэ некаторы час працавала. Урокі беларускай мовы і літаратуры Людмілы Леанідаўны і сёння ў памяці яе былых вучняў і калег. Выкарыстоўваючы розныя формы работы, яна не прос­та давала веды, укладвала маральныя каштоўнасці ў душы сваіх вучняў. Людміла Рацькова вучыла глыбей разумець свет, людзей. Для яе было галоўнае, каб вучні не спыняліся ў сваім успрыняцці жыцця, не ставілі кропку, а рухаліся наперад. І абавязкова памяталі адкуль яны родам, якая зямля іх узрасціла.

Менавіта патрыятычнае выхаванне ляжала ў аснове яе педагагічнай дзейнасці. Колькі паходаў было здзейснена з дзецьмі пад яе кіраўніцтвам, колькі сустрэч арганізавана з людзьмі розных прафесій, колькі добрых спраў рэалізавана па добраўпарадкаванні роднага мястэчка, каб у юныя галовы закласці думку аб тым, што іх калыска — Беліцкая зямля, якая з’яўляецца неад’емнай часткай сінявокай Беларусі.

За гады працы ў Людмілы Леанідаўны было шмат выпускаў. «Мне пашчасціла з вучнямі, — гаворыць жанчына. — Ніхто ніколі  не падвёў. І гэта як на ўроках, так і ў жыцці».

З гонарам у голасе адзначае, што ў кожным з выпускаў былі настаўнікі. Некаторыя з іх і сёння працуюць ва ўстановах адукацыі Сенненшчыны. Прафесійны шлях з педагогікай звязала і яе дачка Ірына Труханенка. Запомніўся апошні выпуск, палова вучняў якога паступіла ў вышэйшыя ўстановы адукацыі.

У свой час натхнілі на працу з дзецьмі Людмілу Рацькову яе былыя настаўніца Ніна Мікітаўна Сачнёва і дырэктар школы Аляксандр Афанасьевіч Фіткевіч. Хоць і бачыла сябе Людміла Леанідаўна артысткай.

Быць настаўнікам — значыць трымаць высокую планку, адзначае жанчына. На той час, зусім юная, яна баялася не справіцца. Як паказала жыццё — справілася на выдатна.

Са школай, вучнямі Людміле Рацьковай было складана развітвацца, калі было вырашана адназначна пайсці на пенсію. Выратавала тады ад смутку творчая дзейнасць: напісанне вершаў, песень, створана якіх больш за тысячу.

Школа для Людмілы Рацьковай была сэнсам жыцця, якая давала сілы, натхняла. Выкінуць яе з сэрца недапушчальна. І калі б лёс прапанаваў іншы прафесійны шлях, я б не задумваючыся зноў выбрала педагогіку, падсумавала Людміла Рацькова.

Ала Якаўлева.

Фота прадастаўлена Л.Рацьковай.

admin

Recent Posts

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного фонда граждан на территории района

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…

13 часов ago

В Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины»

Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…

15 часов ago

С 3 по 7 июня в Минске пройдет Белорусская агропромышленная неделя

С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…

16 часов ago

В Сенно — акцент на красоту

Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…

17 часов ago

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…

19 часов ago

«Вместе мы — мощнейшая сила. И нас никогда не победить!» Полное выступление Лукашенко на союзном форуме в Волгограде

Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…

21 час ago