Categories: Соцыум

Начальник Богушевского отделения милиции Сенненского РОВД: о милицейской специфике и разделении служебных и личностных отношений

Начальнік Багушэўскага аддзялення міліцыі Сенненскага РАУС  Дзмітрый Сцепукоў хоць і нарадзіўся ў Віцебску, для жыхароў горпасёлка з дзяцінства быў сваім. У Багушэўску ён праводзіў кожнае лета, прыязджаў да бабулі і дзядулі.

-Калі прыйшоў у Багушэўск працаваць участковым інспектарам, ранейшыя знаёмствы не толькі дапамагалі. Асобным старым сябрукамі давялося тлумачыць, што не магу змешваць асабістыя і службовыя адносіны, — успамінае Дзмітрый Сцепукоў. –Зрэшты, карэнныя багушэўцы асабістых праблем праваахоўным органам ніколі не дастаўлялі.

Крымінагенную абстаноўку тады перыядычна ўзрушвалі пацыенты туббальніцы, якія ў пераважнай сваёй большасці зведалі жыццё калоній, турмаў. Маючы фактычна свабодны выхад за тэрыторыю лячэбнай установы, яны не грэбавалі крадзяжамі, маглі пайсці на рабаванне, больш цяжкія злачынствы. Сітуацыю ўдалося карэнным чынам змяніць, калі намаганнямі ўлады, адміністрацыі бальніцы была ўсталявана вакол тэрыторыі агароджа, устаноўлена відэаназіранне ў кожнай палаце. У бальніцы з’явіўся пост Дэпартамента аховы.

Гэтыя змены ў Багушэўску адбыліся, калі Дзмітрый Сцепукоў стаў ужо начальнікам аддзялення, адпрацаваўшы старшым участковым.

-Як прафесіянал, я многім абавязаны ранейшаму начальніку аддзяленя Аляксандру Сінічэнку, — не хавае наш суразмоўца. –У першую чаргу вучыўся ў яго зносінам з людзьмі, заўжды захапляўся яго адказнасцю за даручаную справу.

Супрацоўнікі Багушэўскага аддзялення міліцыі, а іх, калі не лічыць дзяжурных, усяго шасцёра: 4 участковыя і 2 займаюцца вышукам, адказваюць не толькі за правапарадак у Багушэўску. Багушэўскі і Какоўчынскі сельсаветы – гэта таксама іх зона адказнасці, што складае прыкладна трэцюю частку раёна. З нядаўняга часу пад кантролем пасялковай міліцыі знаходзіцца чыгунка. І не толькі вакзал. Хаця значны пасажырапаток, які праходзіць праз Багушэўск, наяўнасць буйной аўтамагістралі М-5 ускладняюць работу. Зразумела, калі здараецца нешта надзвычайнае, на дапамогу выязджае раённая аператыўна-следчая група.

Партрэт Дзмітрыя Сцепукова на раённую Дошку гонару змешчаны па выніках работы за мінулы год. Афіцэр міліцыі да гэтага факта ставіцца даволі ўзважана.

-Сапраўды працаваць даводзіцца шмат. Але ж не толькі мне. Такая ў нас работа — бывае працуем на працягу ўсіх сутак, без выхадных, спецыфіка, якую мы некалі самі выбралі.

У Дзмітрыя падрастае сын, кім ён будзе, якую прафесію абярэ, бацькі яшчэ не задумваюцца, але у фуражцы міліцыянера хлапчук любіць пабегаць па вуліцы.

Аляксандр ІЎЕЎ.

НА ЗДЫМКУ: Дзмітрый Сцепукоў у службовым кабінеце.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

13 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

14 часов ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

15 часов ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

18 часов ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем медицинских работников

Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…

18 часов ago

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием диких животных

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…

1 день ago