Школы Сенненскага раёна актыўна займаюцца нарыхтоўкай яблык

         Штрыфель, белы наліў, антонаўка… Гэтыя і іншыя гатункі яблык вучні Сенненскай сярэдняй школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пачалі збіраць адразу пасля Яблычнага спаса.

   А да гэтага часу школьныя сады ўстановы, агульнай колькасцю каля 5 га, амаль апусцелі. На мінулым тыдні, сумеснымі намаганнямі выхаванцаў і настаўнікаў, былі сабраны апошнія плады. Як пракаментаваў дырэктар школы Леанід Казлоў, усяго запасы гэтай садавіны складаюць амаль 10 тон. Каля 8 тон здалі ў райспажыўтаварыства, астатнія пойдуць на харчаванне вучняў.

    Займаюцца нарыхтоўкай яблык і іншыя школы. Садавіну школьнікі збіраюць і ва ўласных садах, і ў садах сельгасарганізацый.

  — Назапашаныя яблыкі, безумоўна, разнастаяць меню дзяцей, знізяць кошт абедаў. Не менш важна, што рэалізаваўшы іх, школы папоўняць свае пазабюджэтныя рахункі, — лічыць Людміла Аніськовіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама.

Ганна КОРСАКАВА.

На здымку: вучні Сенненскай школы-інтэрната збіраюць яблыкі.

admin

Recent Posts

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

24 минуты ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

2 часа ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

3 часа ago

Праздник «Купалье» в Александрии. Каким он будет в этом году?

Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…

3 часа ago

Как используют цифровые технологии в организациях Витебщины

Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…

3 часа ago

ФОТОФАКТ: Выпускные вечера прошли в учреждениях образования Сенненского района

Выпускные вечера проходят в учреждениях образования Сенненского района. С окончанием важного этапа в жизни юношей…

3 часа ago