“Я люблю дзяцінства край” — так называецца новы ўчастак для адпачынку, які з’явіўся на тэрыторыі ясляў-сада №2 г.Сянно.
Нядаўна створаная кампазіцыя выканана ў стылі “Арт-нува”, што азначае “новае мастацтва”, у аснове якога ляжыць ідэя стварэння цудоўнага з дапамогай дрэва, металу, кветак і камянёў.
— У нас атрымалася не проста ўтульная, прыгожая, добраўпарадкаваная для фотасесій зона адпачынку. Гэты куток носіць выхаваўчы характар. Заўважце, на сэрцы, якое замяняе ў кампазіцыі слова “люблю”, намалявана карта горада Сянно, бо дзяцінства для кожнага з нас назаўсёды звязана з родным краем, — раскала загадчыца ўстановы дашкольнай адукацыі Наталля Пінчук.
Дапамаглі стварыць новую зону адпачынку шэфы дзіцячага садка — Сенненскі РЭС, а таксама рамеснік Сяргей Рубанаў. Нямала намаганняў прыклалі і самі супрацоўнікі ўстановы. Дзякуючы адказнаму і творчаму падыходу да справы дырэктара РЭСа Аляксея Свяцкага ва “ўтульным дворыку” з’явіліся металічныя канструкцыі і кветніцы. Радуюць вока дэкаратыўны масток і лаўкі з расліннымі ўзорамі з дрэва і металу, вырабленыя залатымі рукамі майстра-рамесніка. Усё тварэнне работнікі калектыву садка аб’ядналі ў адзіную стылявую кампазіцыю.
— Дзякуй усім за дапамогу, супрацоўніцтва і разуменне. Прапануем нашым сябрам акунуцца ў дзяцінства, пакінуўшы ў сваіх фотаальбомах памятныя здымкі, — гасцінна запрашае кіраўнік установы.
Таццяна Буракова.
Фота прадастаўлена ўстановай дашкольнай адукацыі.
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…
Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…
Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…