Дзіцячы танцавальны калектыў “Васілёчкі”, створаны на базе Нямойтаўскага сельскага дома культуры, даўно палюбіўся жыхарамі аграгарадка.
Юныя таленты становяцца ўпрыгажэннем мерапрыемстваў, якія праходзяць не толькі ў Нямойце, але і ў райцэнтры. Іх бліскучы дэбют на вялікай сцэне ў час святкавання Масленіцы ў Сянне запомніўся гледачам, адзначае Ірына Ільюшэнка, дырэктар РЦКіНТ. “Дзеці малайцы, іх стараннасці можна пазайздросціць. Яны ўмеюць сябе паднесці, — гаварыла Ірына Сяргееўна. – Безумоўна, у гэтым вялікая заслуга іх кіраўніка Карыны Курс. Яна змагла зацікавіць дзетак, нацэліць іх на працу”.
Танцавальны калектыў “Васілёчкі” быў створаны ў канцы мінулага года. Пачынаў ён фарміравацца з шасці чалавек. Сёння налічвае каля пятнаццаці. З асаблівым задавальненнем на рэпетыцыі гуртка спяшаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі як з самой Нямойты, так і з Сянна. Так-так, дзяцей сюды спецыяльна прывозяць бацькі з райцэнтра. Танцуюць тут як народныя, так і сучасныя танцы. Як прызнаюцца самі пачынаючыя артысты, ім больш падабаецца асвойваць харэаграфію нашых продкаў.
Апроч усяго, у сельскім доме культуры наладжана праца яшчэ некалькіх дзіцячых гурткоў, якія вядзе Карына Курс. Гэта гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці, творчай лабараторыі і вакальны. Кожны занятак Карына распрацоўвае вельмі дасканала. А яшчэ ў працы з дзецьмі яна прытрымліваецца прынцыпу шматграннай асветы. Так, сваіх выхаванцаў прывозіла на экскурсію ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей, РАНС. У рамках Года гістарычнай памяці арганізавала для іх паездку ў Купаваць.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…
У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…
В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…
Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…
Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…
Выпускные вечера проходят в учреждениях образования Сенненского района. С окончанием важного этапа в жизни юношей…