Яшчэ адна ўзнагарода папоўніла скарбонку дасягненняў Народнага лялечнага тэатра кнігі «Пятрушка» Сенненскай дзіцячай бібліятэкі.
Так, Падзячным пісьмом Віцебскага райвыканкама адзначана выступленне калектыву на III раённым фестывалі вулічнага мастацтва «Волаты Прыдзвіння». Выступаць тут для «Пятрушкі» было ганарова, бо фестываль з’яўляецца брэндавым мерапрыемствам у раёне. Сюды на цэлы дзень з’язджаецца вялікая колькасць артыстаў і калектываў з усяго паўночнага рэгіёну, каб прадэманстраваць сваю творчасць.
Гасцям і жыхарам аграгарадка Кіраўскае, дзе і праходзіў фэст, сенненцы прадставілі тэатралізаваную пастаноўку «Чысцюля Калабок». Яна нікога не пакінула абыякавым. Пра гэта сведчылі ўсмешкі на тварах гледачоў, сярод якіх былі дарослыя і дзеці.
Хацелася б адзначыць, што дадзеную работу паспелі ацаніць і палюбіць юныя сенненцы. З пачатку года ўдзельнікі «Пятрушкі» гэты спектакль ставілі некалькі разоў у сценах дзіцячай бібліятэкі.
Да кожнай пастаноўкі тут падыходзяць з асаблівай адказнасцю. Шматлікія маляўнічыя дэкарацыі, больш за 60 яркіх, выразных лялек, цікавыя захапляльныя сюжэты і даказваюць гэта. А інакш і быць не павінна, адзначаюць жанчыны, бо званне Народнага, атрыманае 25 гадоў назад і тройчы пацверджанае, абавязвае.
У гэтыя дні артысты рыхтуюцца да «Славянскага базару», на якім у рамках праекта «Лялечны дворык» яны пакажуць спектакль «Цудоўная кветка». Гэта будзе не першае іх выступленне на культурным фэсце. Тут яны частыя госці, пра што сведчаць шматлікія дыпломы, атрыманыя за ўдзел у мерапрыемстве.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…
ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…
Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…
Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30, будет работать общественная приемная…
Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…
УП «Витебскоблгаз» напоминает! Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…