Еще одна награда пополнила копилку достижений Народного кукольного театра книги «Петрушка»

Яшчэ адна ўзнагарода папоўніла скарбонку дасягненняў Народнага лялечнага тэатра кнігі «Пятрушка» Сенненскай дзіцячай бібліятэкі.

Так, Падзячным пісьмом Віцебскага райвыканкама адзначана выступленне калектыву на III раённым фестывалі вулічнага мастацтва «Волаты Прыдзвіння». Выступаць тут для «Пятрушкі» было ганарова, бо фестываль з’яўляецца брэндавым мерапрыемствам у раёне. Сюды на цэлы дзень з’язджаецца вялікая колькасць артыстаў і калектываў з усяго паўночнага рэгіёну, каб прадэманстраваць сваю творчасць.

 Гасцям і жыхарам аграгарадка Кіраўскае, дзе і прахо­дзіў фэст, сенненцы прадставілі тэатралізаваную пастаноўку «Чысцюля Калабок». Яна нікога не пакінула абыякавым. Пра гэта сведчылі ўсмешкі на тварах гледачоў, сярод якіх былі дарослыя і дзеці.

 Хацелася б адзначыць, што дадзеную работу  паспелі ацаніць і палюбіць юныя сенненцы. З пачатку года ўдзельнікі «Пятрушкі» гэты спектакль ставілі некалькі разоў у сценах дзіцячай бібліятэкі.

 Да кожнай пастаноўкі тут падыходзяць з асаблівай адказнасцю. Шматлікія маляўнічыя дэкарацыі, больш за 60 яркіх, выразных лялек, цікавыя захапляльныя сюжэты і даказва­юць гэта. А інакш і быць не павінна, адзначаюць жанчыны, бо званне Народнага, атрыманае 25 гадоў назад і тройчы пацверджанае, абавязвае.

 У гэтыя дні артысты рыхтуюцца да «Славянскага базару», на якім у рамках праекта «Лялечны дворык» яны пака­жуць спектакль «Цудоўная кветка». Гэта будзе не першае іх выступленне на культурным фэсце. Тут яны частыя госці, пра што сведчаць шматлікія дыпломы, атрыманыя за ўдзел у мерапрыемстве.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В МЧС напомнили о факторах опасности при тумане

Спасатели предупредили о рисках при тумане, сообщает БЕЛТА со ссылкой на МЧС. По данным Белгидромета,…

34 минуты ago

Отдайте свой голос за витебский каравай!

Прямо сейчас проходит голосование за лучший каравай-миллионник! Поддержите Витебскую область по ➡️ ссылке.

52 минуты ago

Внимание! Самоходные машины и тракторы

🚜Внимание! Самоходные машины и тракторы С 26 октября по 6 ноября сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут…

1 час ago

Правила расчета и выплат больничных напомнили в Минтруда

Основные правила выплат больничных для работающих по трудовым договорам напомнили БЕЛТА в пресс-службе Министерства труда…

19 часов ago

МИД Беларуси рекомендовал гражданам воздержаться от поездок в ряд стран Европы

 В Министерстве иностранных дел Беларуси отмечают осложнение обстановки в сфере безопасности в ряде государств Европы,…

19 часов ago

Лукашенко видит обоюдное желание наполнить дружественные связи с Монголией практическим содержанием

Беларусь и Монголия имеют обоюдное желание наполнить дружественные связи практическим содержанием, еще сильнее сблизить народы…

21 час ago