Як ферма былога КУСГП імя Гараўца атрымала шанц на новае жыццё

У канцы мінулага года Галіна Лабзова яшчэ працавала кухонным работнікам у Каролінскай школе-інтэрнаце. Ездзіла туды штодня на веласіпедзе, дабіралася пешшу ці спадарожным транспартам. Зараз яна даглядае жывёлу на ферме в.Пастушкі, дзе ўтрымліваецца 163 цялушкі злучнога ўзросту.

 — Іх да нас прывезлі ў канцы кастрычніка з ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”. Жывёлу ў якасці пагашэння запазычанасці сельгасарганізацыі за даўгі забраў Віцебскі мясакамбінат і перадаў СУП “Саўгас імя Машэрава”, які ўваходзіць у холдынг, аграрнае аб’яднанне, —  падключылася да размовы Валянціна Нікіціна. Яна брыгадзір на ферме і адначасова падмяняе жывёлаводаў, двое з якіх даглядаюць жывёлу днём, двое – ноччу.

 — Памяшканне фермы па-ранейшаму належыць КУСГП імя Гараўца. Холдынг яго толькі арандуе. Аднак ферму адрамантавалі, падвялі ваду, — працягвае знаёміць з вытворчымі нюансамі Валянціна Нікіціна.

 Жывёла ўтрымліваецца свабодна — і ў памяшканні, і на выгульным двары, мае вольны доступ да вады, корму. Аснову рацыёна складаюць сянаж і канцэнтраты. Асаблівая ўвага надаецца ўмовам утрымання. Падсцілка штодня дапаўняецца ці мяняецца поўнасцю. Для гэтага выкарыстоўваецца салома, якую жывёла часткова і спажывае. У выніку сутачныя прывагі дасягаюць 600-700 грамаў на галаву. Жывёла на ферме асемяняецца і перадаецца ў дойны статак.

 У вытворчым працэсе задзейнічана і тэхніка. З яе дапамогай на ферму дастаўляюцца корм, салома, памяшканне ачышчаецца ад гною.

 — Хлопцы ў нас працавітыя, маладыя – яшчэ не пенсіянеры, -жартоўна характарызуе механізатараў брыгадзір. — Яны заняты не толькі на нашай ферме.

 Цялушкі рознага ўзросту ўтрымліваюцца яшчэ на двюх фермах – вёсак Ског і Варашылы. Такім чынам у саўгасе Машэрава наладзілі сапраўдны канвеер для ўзнаўлення дойнага статку, стварылі новыя рабочыя месцы для людзей, якія аказаліся без працы пасля аб’яўлення працэдуры банкруцтва КУСГП імя Гараўца.

 — Зараз на вытворчым участку, які створаны на базе гаспадаркі-банкрута, пастаянна працуе 15 жывёлаводаў і 5 механізатараў, — падсумаваў Уладзімір Шухто. Ён узначальвае вытворчае падраздзяленне. – Калі пачнуцца работы ў полі, рабочай сілы спатрэбіцца больш. Колькі, што давядзецца сеяць, не ведаю. Аднак зяблева амаль усё ўзнята з восені, пачалі завозіць мінеральныя ўгнаенні.

  Вясна павышае напружанасць. Гатовы працаваць у напружаным рэжыме і людзі – у полі, на ферме. Тыя, хто некалі страціў рабочае месца, асабліва берагуць яго.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 НА ЗДЫМКАХ: Таццяна Міронава, Галіна Лабзова, Уладзімір Логінаў, Валянціна Нікіціна і Віктар Мандрык забяспечваюць вытворчы працэс на ферме вёскі Пастушкі; тэхніка на ферме; цялушкі на выгульным двары.

 

 

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

16 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

17 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

18 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

1 день ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

1 день ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago