Анатоль Бялкоўскі — спрактыкаваны араты. На ворыве ён працуе, як толькі адтае зямля і да таго часу, пакуль маразы зноў не скуюць яе. Вытворчы занятак мяняецца хіба што на перыяд нарыхтоўкі кармоў, ды і то пакуль вядзецца ўборка траў першага ўкосу.
З восені ў ААТ «Бяленева» засталося неўзаранымі 2600 гектараў. Галоўны аграном акцыянернага таварыства Андрэй Юсікаў у сувязі з гэтым асаблівых праблем не бачыць.
— Чаму не ўзнялі зябліва? Не было за што купіць паліва. Бяда, што яго няма і зараз! Пачынаем працу ў полі на пазычаным, — са скрухай расказвае Андрэй Мікалаевіч.
Тым не менш у сельгасарганізацыі на перыяд правядзення палявых работ распрацаваны план, выпрацавана стратэгія і тактыка. Вызначаны палеткі, дзе магчыма прымяненне мінімальнай апрацоўкі глебы.
— Хоць зараз у поле можа выйсці шэсць энерганасычаных трактароў з плугамі. Як толькі зробім нейкі запас, частка тэхнікі будзе весці іншыя палявыя работы, на ворыве пяройдзем на двухзменны графік працы, — дзеліцца планамі Андрэй Юсікаў.
Механізатары гатовы працаваць у такім напружаным рытме, пацвярджае Анатоль Бялкоўскі. Людзі засумавалі без справы.
А тым часам тэхніка выходзіць на палеткі іншых сельгасарганізацый. Ворыва, іншыя палявыя работы пачаліся ў ААТ «Сінягорскае», «Студзёнка», «Літусава».
НА ЗДЫМКУ: Анатоль Бялкоўскі.
Фота Аляксандра ЛАЗЮКА.
Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…
ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…
Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…
Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30, будет работать общественная приемная…
Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…
УП «Витебскоблгаз» напоминает! Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…