Прыёмы грамадзян па пытаннях, якія тычацца норм заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі прававых адносін, прайшлі ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў і Сенненскім ПМС.
Меліяратары і іншыя грамадзяне мелі магчымасць задаць пытанні галоўнаму прававому інспектару Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці Дзянісу Фурсаву і пракурору раёна Ігару Лісоўскаму, паведаміў памочнік пракурора раёна, юрыст 2 класа Станіслаў Падалінскі.
Нягледзячы на вызначаную тэматыку мерапрыемства, наведвальнікі звярталіся па самых розных пытаннях, але ў асноўным звароты тычыліся своечасовасці выплаты і налічэння заработнай платы. Усе заяўнікі, якія прыйшлі на сумесны прыём, атрымалі тлумачэнні па сваіх пытаннях.
У раённым абъяднанні прафсаюзаў і прадстаўніцтве Белдзяржстраха па Сенненскім раёне таксама сумесна з пракурорам раёна прыём грамадзян правёў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў лёгкай прамысловасці Віталь Камароў.
Таццяна Буракова.
В Храме Святителя Николая Чудотворца в Сенно прошла Всебелорусская молитва "За Беларусь". Сенненцы, представители власти,…
В лесопарке 40-летия Победы цветы на клумбе высажены в форме звезды. Такой интересный подарок сенненцам…
Война оставила неизгладимый след в судьбах многих людей, особенно тех, кто столкнулся с ней в…
УВАЖАЕМЫЕ ЖИТЕЛИ СЕННЕНСКОГО РАЙОНА! Сердечно поздравляем вас с Днем Независимости Республики Беларусь и 81-й годовщиной…
МЧС напомнило о правилах поведения в жару. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе ведомства. "В…
На базе средней школы №1 г.Сенно прошла квест-игра "К космическим далям". Игру-путешествие для ребят из…