У газеце «Сталiнскi шлях» ад 4 снежня 1949 вучань Багушэўскай школы Коля Волкаў напісаў нататку «Буду iнжынерам». Аднак лёс распарадзіўся інакш. Замест тэхнічнай спецыяльнасці хлопец абраў для сябе самую гуманную прафесію ў свеце — урача. Сёлета доктару медыцынскіх навук, прафесару Мікалаю Фёдаравічу Волкаву споўнілася 86 гадоў.
Ён нарадзіўся 26 студзеня 1931 года ў вёсцы Нярэйша. Бацька, Фёдар Дзянісавіч, быў служачым на Яноўскім спіртзаводзе. Маці, Лізавета Фёдараўна, — хатняя гаспадыня.
Пасля заканчэння школы ў 1950 годзе хлопец паступіў у Віцебскі медыцынскі інстытут, які скончыў ў 1956-ым. Працоўны шлях малады медык пачынаў у Валожынскім раёне, дзе ўзначальваў санітарна-эпідэміялагічную станцыю. Пазней перабраўся ў суседні з роднай Сенненшчынай Талачынскі раён, дзе працаваў галоўным урачом санэпідстанцыі, а потым і ўвогуле загадваў усёй сферай аховы здароўя Талачыншчыны.
У канцы 50-х гадоў Мікалай Фёдаравіч вырашыў звязаць сваё жыццё з навукай. Ён заканчвае аспірантуру на кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1963 абараняе кандыдацкую дысертацыю па тэме “Утрыманне некаторых мікраэлементаў (Сo, Mn, Zn) у крыві і органах хворых на атэрасклероз”. З таго часу лёс нашага земляка назаўсёды быў звязаны з Гродзенскім медыцынскім інстытутам. Пачынаў працаваць асістэнтам кафедры шпітальнай тэпрапіі. У 1966 годзе Волкаву прысвоена навуковае званне дацэнт. З 1971 года і да самай пенсіі Мікалай Фёдаравіч загадваў кафедрай шпітальнай тэпрапіі.
“Абгрунтаванне клінічнага прымянення анабалічных стэроідаў пры захворваннях унутраных органаў” — тэма яго доктарскай дысертацыі, якую Волкаў абараніў у 1975 годзе. Праз год яму прысвоена вучонае званне — прафесар. З 1976 па 1997 год Мікалай Фёдаравіч з’яўляўся прарэктарам медінстытута па лячэбнай працы. З 2001 года прафесар Волкаў на заслужаным адпачынку.
Пад кіраўніцтвам прафесара Волкова выканана 17 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя па спецыяльнасцях: кардыялогія, рэўматалогія, пульманалогія, эндакрыналогія. На базе кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесарам Волкавым створана навукова-педагагічная школа па ўнутраных хваробах. На ліку ў самаго Мікалая Фёдаравіча — мноства навуковых прац, 26 рацыяналізатарскіх прапаноў і адно вынаходніцтва. Ён з’яўляўся членам Экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь. Шмат разоў абіраўся членам Праўлення навуковых рэспубліканскіх аб’яднанняў тэрапеўтаў і кардыёлагаў, старшынёй Гродзенскага абалснога таварыста тэрапеўтаў. За добрасумленную і шматгадовую працу ў галіне медыцыны наш зямляк узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, медалём “За доблесную працу” і значком “Выдатнік аховы здароўя”.
Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: М.Ф.Волкаў.
В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…