Бландынкі ці брунеткі — хто лепш? (+ФОТА)

Бландынкі ці брунеткі — хто лепш?

Адказ на гэтае пытанне, якім спакон вякоў задаюцца мужчыны і, бадай, увесь свет, шукалі ў Сянне напярэдадні 8 Сакавіка. У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла конкурсна-забаўляльная праграма «Два адценні кахання», прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня. Мерапрыемства ў фармаце «бландынкі супраць брунетак» арганізуецца ў раёне другі год запар і ўжо прэтэндуе на тое, каб стаць такім жа пастаянным і чаканым як і «Супермужчына».

На раённай сцэне ў бітве сышліся каманды бялявых і чарнявых дзяўчат. Адзінаццаць прыгажунь прадстаўлялі самыя розныя сферы дзейнасці: культуру, сельскую гаспадарку, адукацыю… У ліку канкурсантак была і карэспандэнт раённай газеты, якая гуляла за каманду бялявых. Пахварэць за ўдзельніц прыйшлі не толькі іх родныя, сябры, але і цэлыя групы падтрымкі ад працоўных калектываў.

Першым з’яўленнем на сцэне ў дэфіле ў вячэрніх строях сенненкі прыкавалі да сябе позіркі гледачоў. Аднак знешні выгляд быў не адзіным крытэрыем ацэнкі выступлення канкурсантак для мужчынскага журы. У склад яго ўвайшлі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Паўлоўскі, начальнік РЭСа Сяргей Шыдлоўскі, першы намеснік начальніка раённага ад­дзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рогаў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мацуганаў.

Паказаць разумовыя здольнасці дзяўчатам давялося падчас інтэлектуальнага этапу, у якім удзель­ніцы адгадвалі загадкі вядучай мерапрыемства Юліі Шэхавай, дэманстравалі свае музычныя пазнанні ў віктарыне «Угадай мелодыю».

У конкурсе «Модны прысуд» сенненкі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі дызайнераў і стылістаў, якім належала стварыць з двух адрэзаў тканіны і стужкі святочныя сукенкі.

Спаўна праявілі свой артыстызм дзяўчаты падчас «Хатняга задання». Галоўным лейтматывам дасціпных мініяцюр стаў пошук адзінага, моцнага і смелага выбранніка. Бландынкі сыпалі жартамі і дзяліліся карыснымі парадамі ад харызматычнай свацці, у ролі якой выступіла капітан светлавалосай каманды Вольга Берашэвіч. Іх  саперніцы на чале з Таццянай Ермашкевіч пакаралі журы і гледачоў сваімі вакальнымі здольнасцямі.

Аб’яднаў жа ўсіх удзельніц конкурсу на адной сцэне заключны танцавальны батл, падчас якога дзяўчаты «зажигали» пад рок-н-рол.

У перапынках паміж этапамі гледачоў радавалі песнямі самадзейныя выканаўцы Раіса Усціновіч, Валерыя Берашэвіч, Уладзімір Купрэенка, Аляксандр Васілёнак.

Да фінішу каманды ішлі з пераменным поспехам. Аднак вынікам «бітвы» стала сяброўская нічыя. З нагоды жаночага свята і за ўдзел у конкурсе кожная яго ўдзельніца атрымала з рук члена журы Сяргея Шыдлоўскага і начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргея Мяцеліцы падарунак і дыплом.

Паставіць кропку ў гэтай вечнай барацьбе сёлета не ўдалося. А гэта значыць, што праз год нас чакае новая «бітва».

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Здымкі аўтара

admin

Recent Posts

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС

О главных правилах безопасности рассказали в Сенненском РОЧС. Анализ оперативной обстановки показывает, что несоблюдение элементарных…

28 минут ago

«Каникулы – время возможностей» – под таким названием прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи

Посмотрите, как прошли осенние каникулы для учащихся, посещающих Сенненский районный центр детей и молодежи. С целью…

15 часов ago

Пенсия по инвалидности и возрасту. Что нужно знать?

На актуальные вопросы, касаемые пенсионного обеспечения, отвечает начальник отдела назначения пенсий и социальной поддержки управления…

15 часов ago

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» — под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась персональная выставка Сергея Грунтова

«Спадчына ў руках — пераемнасць традыцый» - под таким названием в Сенненском Доме ремесел открылась…

15 часов ago

Как доплата в ФСЗН поможет сформировать страховой стаж, пояснили в Минтруда

Плательщики налога на профессиональный доход могут добровольно доплачивать взносы на пенсионное страхование в Фонд социальной…

17 часов ago

В Сенненском районе горела баня

Сообщение о пожаре бани поступило в службу спасения из деревни Стриги Мошканского сельсовета в 04.01.…

20 часов ago