Categories: Актуальна

Майстар-класы для дзяцей прайшлі ў Сенненскім Доме рамёстваў

  Майстар-класы для  дзяцей  прайшлі ў Сенненскім Доме рамёстваў у час зімовых канікул.

Класны кіраўнік 6″а» класа СШ №2 г.Сянно Алена Камандышка прывяла сваіх выхаванцаў павучыцца азам пляцення паясоў і вырабу керамікі.

Майстар-метадыст Дома рамёстваў Іна Стычынская паказала шасцікласнікам, як плятуцца беларускія паясы ў тэхніцы «пояс на дошчачцы».

Кіраўнік гуртка «Кераміка» Уладзімі­р Квашко вучыў школьнікаў ляпіць з гліны Вогненную Малпу, якая з’яўляецца сімвалам 2016 года. Кожны ўкладваў у свой выраб уласную фантазію, таму малпачкі атрымаліся ва ўсіх розныя. Потым гліняныя фігуркі адправілі ў печ для абпальвання (летась набыць яе, дарэчы, дапамаглі раённыя ўлады), каб  юныя майстры змаглі забраць на памяць вырабы года, зробленыя сваімі рукамі.

Майстар-класы па ткацтве, кераміцы, вышыўцы, рабоце з саломкай, па іншых накірунках дэкаратыўнай творчасці (усяго іх восем) у Доме рамёстваў могуць атрымаць як гарадскія, так і сельскія школьнікі, таксама як і любы  дарослы, які завітае ва ўстанову культуры.

У час Каляднага свята, што пройдзе ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, жадаючыя змогуць атрымаць на платнай аснове майстар-клас па набіванні.

Гэты новы накірунак дзейнасці пачаў распрацоўвацца ў Доме рамёстваў пасля абласнога свята беларускага касцюма «Сцяжкі майстэрства», якое праходзіла ў Сенненскім раёне. Уладзімір Квашко вырабіў прыстасаванне для набівання на тканіну ўзору, зробленага маслянымі фарбамі. Хустка, аздобленая такім спосабам, ужо ўпрыгожыла адну з выставачных залаў установы, дзейнасці якой у новым годзе, аб’яўленым Годам культуры, адводзіцца асаблівае месца.

 Таццяна Буракова.

 На здымку: майстар-клас па кераміцы.

 Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос

В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…

26 минут ago

«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…

53 минуты ago

ФОТОФАКТ: Легкоатлетический пробег памяти П.М.Машерова собрал любителей спорта в Сенно в 37 раз

Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…

21 час ago

Минобороны: Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению прозрачности учений «Запад-2025»

Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…

22 часа ago