Аб гэтым засведчылі спаборніцтва, якое праходзіла ў гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна напрыканцы лістапада. Турнір сабраў больш за сотню ўдзельнікаў не толькі з усіх спартыўных школ барацьбы Віцебскай вобласці, а і з іншых рэгіёнаў Беларусі. Ля вытокаў обальскага турніра, якому сёлета ўжо больш за 30 год, стаялі такія трэнеры як абальчанін Пётр Ганушчанка, знакаміты віцебскі трэнер Рэвіз Гігаўры і сенненец Анатоль Кучынскі.
Пачаўся обальскі турнір выступленнямі прызёраў кадэцкіх і юніёрскіх чэмпіянатаў свету і Еўропы па грэка-рымскай барацьбе. Але галоўнымі ўдзельнікамі спаборніцтваў былі самыя юныя спартсмены ад васьмі да дванаццаці гадоў.
Анатоль Кучынскі і Анатоль Рыбчанка, як трэнеры-выкладчыкі былі ўпэўнены ў сваіх выхаванцах. І не памыліліся. У вагавай катэгорыі да 26 кг трэцім стаў Іван Кулік; да 29 кг – Мікіта Саўлевіч, Данііл Красноўскі; да 35 кг – Данііл Воранаў; да 38 кг – Сцяпан Подраз; да 42 кг – Артур Мельцын. А вось Ілле Цюцюнову ў вагавай катэгорыі да 38 кг удалося, пераадольваючы вялікую канкурэнцыю, узняцца на другую прыступку обальскага п’едэстала.
Сенненец Максім Кажарскі – майстар спорту міжнароднага класа, не так даўно выступіў на XXIV Міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караева. Спаборніцтва праходзіла ў Мінскім Палацы спорту. Гэта былі камандныя выступленні, дзе былі прадстаўлены спартсмены з Грузіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Узбекістана, Расіі і Беларусі. Наша краіна выставіла на турніры дзве каманды. Адна з іх, у складзе якой знаходзіўся Максім, заняла першае месца. На другой і трэцяй прыступках размеркаваліся каманды з Расіі і Казахстана.
Зараз сенненскія барцы рыхтуюцца да новых спаборніцтваў, якія пройдуць у Глыбокім, Віцебску і Мінску. Максім Кажарскі, член нацыянальнай зборнай па грэка-рымскай барацьбе пад нумарам адзін, знаходзіцца на зборах на алімпійскай базе ў Стайках, дзе рыхтуецца да новых міжнародных спаборніцтваў, што пройдуць, як на тэрыторыі Беларусі, так і па-за межамі нашай краіны.
Аляксандр ПАДАРОЖНЫ.
Фота аўтара.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…