Папяровыя фантазіі майстрыхі са Студзёнкі

 Напэўна, у кожнага з нас дома знойдзецца не адзін стос старых газет і часопісаў. Хтосьці збірае іх, каб потым здаць як другасную сыравіну, іншыя проста выкідваюць. А вось жыхарка аграгарадка Студзёнка Зінаіда Стэфанаўна Валадкевіч (на здымку) дае перыёдыцы (у тым ліку і нашай «раёнцы»), можна сказаць, другое жыццё. Ва ўмелых руках гэтай жанчыны макулатура ператвараецца ў сапраўдны твор мастацтва.

Адпрацаваўшы ўсё жыццё ў сельскай гаспадарцы, мая субяседніца нават і не думала, што прыйдзе час, калі яна зоймецца рукадзеллем. Менавіта яно ў прамым сэнсе і выратавала жанчыну ад дэпрэсіі, што наступіла пасля выхаду на пенсію. Ні хатнія клопаты, ні праца на ўласным падворку, агародзе радасці не прыносілі. Пакуль аднойчы жанчына выпадкова не натыкнулася ў інтэрнэце на сайт, прысвечаны лозапляценню. Паспрабавала. Аднак справа гэта для жаночых рук аказалася  цяжкай. А вось абглечаны варыянт — пляценне з газетных трубачак — Зінаідзе Стэфанаўне прыйшоўся да спадобы.

Умелыя рукі Зінаіды Валадкевіч ствараюць з газет патрэбныя ў побыце рэчы. Навучылася яна рабіць з папяровай «лазы» і куфры, і вазоны для кветак, розныя скарбонкі, вазы, хлебніцы…

Сам працэс стварэння рукатворнага хараства карпатлівы, патрабуе немалой уседлівасці. Спачатку майстар рыхтуе рабочы матэрыял. Напрыклад, газетных трубачак толькі для адной вазы сярэдніх памераў неабходна накруціць каля трохсот. Кожную трэба пафарбаваць, пераплесці паміж сабой, потым гатовы выраб прагрунтаваць, пакрыць лакам.

Усе ідэі спачатку браліся з інтэрнэту, з цягам часу сама стала фантазіраваць, упрыгожваць вырабы дэкаратыўнымі ўзорамі, кветкамі са стужак.

Вынікі сваёй творчасці Зінаіда Стэфанаўна дорыць блізкім і сябрам. Рэчы майстрыхі ўпрыгожваюць інтэр’еры не толькі ў беларускіх дамах. Пляменніцы з Калінін­града (Расія), напрыклад, сенненская рукадзельніца таксама прэзентавала плецены сувенір. А  ўнук Назар выкарыстоўвае бабулін куфэрак у якасці капілкі.

Пра яе захапленне ў самой Студзёнцы ведаюць адзінкі. Не шукае майстрыха славы. Нават на размову з карэспандэнтам «раёнкі» пагадзілася не адразу. Паспрыяла нашай сустрэчы сяброўка маёй гераіні, кіраўнік справамі Студзёнкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Святлана Хамянкова.

У бліжэйшых творчых планах жанчыны — заняцца падрыхтоўкай навагодніх падарункаў для сваіх родных.

Існуе меркаванне, што для чалавека, які пайшоў на заслужаны адпачынак, наступае «восень жыцця». Прыклад Зінаіды Валадкевіч — лепшае сведчанне таго, што і гэты час можна пражыць на карысць і ў сваё задавальненне.

Ірына ХАСАНАВА. 

admin

Recent Posts

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали в Белгидромете

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре…

14 часов ago

В Минтруда рассказали, что делать в случае задержки нанимателем заработной платы

Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…

16 часов ago

У родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник

В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…

16 часов ago

Лукашенко и Путин подтвердили планы по поставке «Орешника» в Беларусь до конца года

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…

1 день ago

Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками

Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…

1 день ago