Застрахаваны — значыць абаронены

 У суботу,  6 снежня,  6550 работнікаў Белдзяржстраха адзначаюць сваё прафесійнае свята. Сярод іх і калектыў Сенненскага прадстаўніцтва. Напярэдадні Дня страхавых работнікаў мы пагутарылі з дырэктарам прадстаўніцтва Аленай КОШАЛЕВАЙ.

— Алена Уладзіміраўна, што новага адбылося ў вашым калектыве за апошні год?

— Вельмі прыемнай для нас навіной з’яўляецца запланаванае ўзвядзенне новага будынка прадстаўніцтва. Ён будзе разме­шчаны на цэнтральнай пло­шчы Сянно. У сучасны момант праектная дакументацыя праходзіць экспертызу. Будзе праведзены тэндар, які вызначыць падрадчыка, і будаўніцтва распачнецца. Спадзяёмся, што наступнае прафесійнае свята сустрэнем у новым будынку.

— А з якімі вынікамі прыйшоў калектыў Сенненскага прадстаўніцтва Белдзяржстраха да сёлетняга Дня страхавых работнікаў?

— За 10 месяцаў бягучага года намі заключана 14 тыс. 363 дагаворы страхавання. 404 жыхары горада і раёна, якія звярнуліся за выплатамі ў сувязі са страхавымі падзеямі (пажары, заліванне кватэр, крадзеж маёмасці, гібель хатняй жывёлы, пашкоджанне аўтамабіля і іншае) атрымалі 1 млрд 865 млн рублёў. Толькі «за пажары» выплаты склалі 954 млн. А наогул наша прадстаўніцтва заключае дагаворы па 82 відах страхавання, 65 з якіх — добраахвотныя.

— На які від страхавання хацелі б звярнуць увагу менавіта ў зімовы перыяд?

— Зімой павялічваецца колькасць аварый і іншых непрыемных здарэнняў, звязаных з аўтамабі­лямі. Таму хацелася б звярнуць увагу аўтаўладальнікаў на такі від добраахвотнага страхавання, як «АўтаКаска».

— Звычайна ў час прафесійнага свята адзначаюць лепшых работні­каў. Ведаю, што ў Сенненскім прадстаўніцтве Белдзяржстраха працуе дружны, працаздольны калектыў. Але нават у добрым калектыве заўсёды ёсць тыя, на каго раўняюцца…

— Сёлета на раённай Дошцы гонару змешчаны партрэт нашага страхавога агента Валянціны Аўчыннікавай. У сувязі з прафесійным святам будзе адзначана Удзяч­насцю філіяла Белдзяржстраха па Віцебскай вобласці страхагент Марыя Пятрашка. Больш за 20 гадоў адпрацавала ў прадстаўніцтве страхагент Людміла Пагарэльская. Людміла Фёдараўна, калі надышоў час, пайшла на заслужаны адпачынак, але дзесьці праз паўгода вярнулася ў родны калектыў.

Шмат гадоў аддалі страхавой справе агенты Валянціна Сінкевіч, Марыя Сафіуліна, Алена Гетманава. Бездакорна выконваюць свае абавязкі вядучы эканаміст Галіна Малахава, вядучы спецыяліст Людміла Літоўкіна.

—Не хлебам адзіным, як кажуць, жыве чалавек. Як арганізаваны ў калектыве культурны адпачынак?

— Вялікая ўвага ў нас удзяляецца пабудове карпаратыўнай культуры. Агранізуюцца экскурсійныя паездкі ў Мір, Нясвіж, Пскоў, Ізборск, Полацк. Гэта  дапамагае ў згуртаванні калектыву, што спрыяе добрай, зладжанай рабоце.

Не забываем мы і нашых ветэранаў. Віншуем з Днём пажылых людзей, з прафесійным святам. А тым, хто адпрацаваў у прадстаўніцтве больш за 10 гадоў, згодна з калектыўным дагаворам, уручаем і грашовыя падарункі.

  Гутарыла Таццяна Буракова.

 Подробности в №94 за 6 декабря 2014 г.

 

 

 

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

5 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

6 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

7 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

22 часа ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

23 часа ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

23 часа ago