Абласны конкурс лялечных тэатраў і батлеечных калектываў “Лялечны свет” прайшоў у Сянне

Традыцыйны абласны конкурс лялечных тэатраў і батлеечных калектываў “Лялечны свет” праходзіць у Сенненскім РЦКіНТ.


Удзел у свяце-конкурсе прымае 17 калектываў Віцебшчыны, а таксама госці з Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці – лялечны тэатр “Кудзеснік”.


З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Аляксандр Красакоў, намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама, Зоя Гукава, старшыня журы, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.

Яны пажадалі гледачам прыемных уражанняў, па-сапраўднаму атрымаць асалоду ад займальнага падарожжа ў свет казкі, а ўдзельнікам – творчага запалу і яркіх перамог.

Нашы землякі — лялечны тэатр «Пятрушка» раённай дзіцячай бібліятэкі і клуб аматараў фальклора «Крывія» РЦКіНТ падрыхтавалі пастаноўкі «Кот-хвастун» і «Чортаў скарб».

Падведзены вынікі абласнога конкурса лялечных тэатраў і батлеечных калектываў «Лялечны свет».

 Сёння на галоўнай раённай сцэне гледачы сустрэліся са знаёмымі персанажамі казак і мультфільмаў “Прастаквашына”, “Калабок”, “Брэменскія музыкі”, “Кошкін дом”, “Дамавёнак Кузя”.

 Рознакаляровыя касцюмы, сцэнічныя дэкарацыі, цікавыя пастаноўкі: не зводзіўшы вачэй, за кожным рухам лялек напрацягу дня назіралі дзеці и дарослыя.

 Так, у намінацыі “Батлеечны спектакль” дыпломам 3 ступені ўзнагароджана батлейка “Добрая мысль” (Лёзненскі раён), дыплом 2 ступені ў народнага батлеечнага калектыва “Скарбонка” (Шаркаўшчынскі раён). Пераможцамі ў намінацыі стала “Докшыцкая батлейка Патупчыка”.

 У намінацыі “Лялечнае прадстаўленне” дыплом 3 ступені атрымаў узорны лялечны тэатральны калектыў “Дзіковінка” (Глыбоцкі раён), дыпломамі 2 ступені ўзнагарожданы клуб аматараў фальклору “Крывія” (Сенненскі РЦКіНТ) і народны лялечны тэатр кнігі “Пятрушка”. Пераможцамі ў намінацыі сталі народны лялечны тэатр “Вытворяшки” (Пастаўскі раён) і тэатр лялек “Карусель” (Лёзненскі раён).

Вольга КАРПАВА.

Фота аўтара.