У яе скарбонцы налічваецца больш за 40 забаў, некалі папулярных у нашых продкаў. Некаторыя з іх жанчына ўзгадала з уласнага дзяцінства, з аповедаў сваякоў, пра іншыя даведалася ад мясцовых старажылаў. Калецыянерка імкнецца не проста захаваць, але і адрадзіць народныя гульні. Як член мясцовай ініцыятыўнай групе «БАКС» Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, дзейнасць якой накіравана на прасоўванне здаровага ладу жыцця, Паліна Сцяпанаўна актыўна папулярызуе традыцыйныя забавы сярод землякоў. Яна — часты госць ва ўстановах адукацыі і аздараўленчых лагерах, дзе вучыць дзяцей народным забавам. Гульнявая размінка таксама ўваходзіць у праграму веламаршрутаў, распрацаваных для людзей самых розных узростаў. Усе гульні праходзяць пад гукі баяна, на якім жанчына грае сама. Некаторыя «экспанаты» калекцыі спадарыні Пядачкінай мы прапануем узяць на заметку і чытачам “ГС”. Яны стануць добрай заменай камп’ютарных гульняў для вас і вашага дзіцяці.
Бульбачка
Гульцы дзеляцца на дзве каманды па 5 чалавек у кожнай.
Два першых удзельнікі ад кожнай каманды па сігнале бягуць з мяшочкамі і “садзяць” бульбачку ў пяць кружкоў, намаляваных на адлегласці 20 крокаў, потым вяртаюцца і перадаюць мяшочкі наступным гульцам сваёй каманды, якія бягуць збіраць бульбачку, і г.д. Якая каманда хутчэй справіцца, тая і пераможца.
Ліса
Для гульні спатрэбіцца мяч. Усе садзяцца на падлогу, ствараючы круг. У цэнтры яго – “ліса”. Гэта вода, яго задача злавіць мяч — “калабок”. Мяч трэба перакатваць такім чынам, каб “ліса” яго не дастала. Хто не збераже мяч, сам становіцца “лісой”.
Блытаніца
Усе становяцца ў круг і бяруцца за рукі. Потым гульцы заблытваюць свой круг, пераступаючы праз злучаныя рукі суседзяў. Галоўная ўмова — рукі не павінны расчапляцца. Калі далей заблытацца немагчыма, завуць завадзілу гульні “Бабкі, бабкі, ніткі рвуцца. Скора, скора, разарвуцца”. Вядучы кажа куды паварочвацца, пераступаць, каб разблытацца. Калі “нітка” парвалася, гульня пачынаецца наноў.
Нітачка з іголачкай
Гульцы становяцца ў шарэнгу адзін за адным. Першы – іголачка, усе астатнія – нітачка. “Іголачка” рухаецца па пакою, усе астатнія паўтараюць яе рухі: абходзяць прадметы, пераступаюць праз іх, праходзяць між імі.
Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.
В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…
Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…
С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…
Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…
Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…
Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…