«Клуб на колах» пабываў у Цыпках

Адна з галоўных місій сенненскага аўтаклуба — несці культуру  сельскаму жыхару. З гэтай мэтай «клуб на колах» на чале з Аляксандрам Васілёнкам выязджае ў самыя аддаленыя населеныя пункты раёна. На днях з канцэртам ён завітаў у вёску Цыпкі Багушэўскага сельсавета.

На пляцоўцы ля бібліятэкі сабраліся і старыя, і самыя юныя вяскоўцы.  Няспешчаныя падобнымі культурнымі праграмамі яны цёпла сустракалі гасцей і кожнае выступленне суправа­джалі  гучнымі апладысментамі. Да артыстаў аўтаклуба далучыліся супрацоўнікі раённага Дома культуры, аматары песні.

      Прыйшліся да спадобы дуэты Міхаіла Насоўскага і Таццяны Ладунец, Святланы Аніковіч і Аляксандра Васілёнка, трыа «Добрыя дзяўчаты» ў  складзе Бра­ніславы Жаўтабрухавай, Святланы Бянцяй і Раісы Усціновіч. У перапынках паміж нумарамі вядучыя расказалі пра найбольш адметных і заслужаных жыхароў Цыпак, у тым ліку старэйшых вяскоўцаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, ганаровых пенсіянераў.

Ля імправізаванай сцэны размясцілася невялікая выстава мясцовай майстрыхі Ядвігі Літвіновіч. Рукадзельніца валодае літаральна ўсімі відамі вышыўкі. Яе работамі не раз захапляліся госці «Славянскага базару ў Віцебску».

     Нават дождж не перашкодзіў святу, не сапсаваў добры настрой яго ўдзельнікам. Дзякуючы гукааператару РДК Максіму Акулаву, музычная апаратура працавала без перабояў. А вясёлка, якая з’яві­лася пасля ліўня, здавалася, усміхалася ўсім прысутным.

Жыхары Цыпак па­дзякавалі арганізатарам свята за цікавае мерапрыемства, надарылі артыстам прыгожых кветак і запрасілі часцей прыязджаць да іх.

Ірына ХАСАНАВА.

 

 

 

 

 

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Поздравление с Праздником труда от районной власти Сенненского района

Уважаемые жители Сенненского района!  От всей души поздравляем вас с Праздником труда! 1 Мая — поистине…

1 день ago

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного фонда граждан на территории района

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…

2 дня ago

В Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины»

Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…

2 дня ago

С 3 по 7 июня в Минске пройдет Белорусская агропромышленная неделя

С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…

2 дня ago

В Сенно — акцент на красоту

Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…

2 дня ago

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой

Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…

2 дня ago