Председатель Сенненского райисполкома Василий Чередник: нужны конкретные действия, а не отписки

     Значная частка вытворчай нарады была прысвечана аналізу выкананя пратакола даручэнняў, складзенага па выніках ранейшых планёрак. Як заўважыў Васілій Чараднік, “патрэбны канкрэтныя дзеянні, а не адпіскі”.

Разглядаючы прычыны, па якіх у значнай частцы сельгасарганізацый да гэтага часу работнікі, занятыя на працы ў шкодных умовах, не прайшлі медыцынскі агляд, старшыня райвыканкама нагадаў аб Дэкрэце №5 Прэзідэнта, які абавязвае кіраўнікоў забяспечыць бяспечныя ўмовы працы. Невыкананне гэтага пункта прадугледжвае спыненне дзеянне кантракта.

Дэталёва аналізавалася сітуацыя з навядзеннем парадку ў населеных пунктах, на зямлі. Укладанне бюджэтных сродкаў у добраўпарадкаванне на жаль не дае  жаданага выніку. А таму тактыка дзеянняў у гэтай сферы мяняецца. Па-першае, больш жорсткімі становяцца патрабаванні да ўласнікаў сядзіб, утрымання жылых і гаспадарчых пабудоў. Дакладней, яны павінны ўтрымлівацца ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі, архітэктурнымі, экалагічнымі патрабаваннямі, ёсць неадпаведнасць – будуць выносіцца папярэджанні, недастаткова гэтага – будуць выкарыстаны пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях, якія найчасцей прадугледжваюць штрафныя санкцыі.

Людзі павінны нарэшце зразумець, што добраўпарадкаванне населеных пунктаў, барацьба з пустазеллем, сметнікамі будзе весціся ўсімі даступнымі сродкамі. Не зробяць уласнікі ўласнымі сіламі, зробяць за іх кошт. Вызначаны падыход трэба даводзіць актыўна не толькі праз сродкі масавай інфармацыі. Важна непасрэдна кантактаваць з людзьмі, тлумачыць праз старэйшын, грамадскія арганізацыі.

Узмацняюцца патрабаванні да кіраўнікоў арганізацый, мясцовых органаў улады. На думку кіраўніка раёна кожны з іх павінен ведаць і дакладна выконваць свае абавязкі. У гэтым залог поспеху ў вытворчай дзейнасці, гарантыя сацыяльнай стабільнасці.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

14 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

15 часов ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

16 часов ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

1 день ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

1 день ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

1 день ago