Categories: Соцыум

В школьном музее Мошканской школы хранится легендарный стол Петра Машерова

У музеі баявой і працоўнай славы Машканскай школы захоўваюцца шматлікія фотаздымкі і экспанаты нашага земляка Пятра Машэрава. 

З апошніх набыткаў – кабінетны гарнітур: асабісты працоўны стол і крэсла палітычнага дзеяча, за якімі ён праводзіў гадзіны, працаваўшы з дакументамі дома. Гэтыя рэчы некалькі гадоў з’яўляюцца часткай экспазіцыі, прысвечанай Пятру Міронавічу, падзялілася Таццяна Каранеўская, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Памяць». «Стол і крэсла доўгі час знаходзіліся ў яго кватэры. Перадала іх установе адукацыі яго дачка Наталля, — расказвала Таццяна Паўлаўна. – Мала хто ведае, што гэты кабінетны гарнітур зроблены па чарцяжах яго ўладальніка. Пётр Машэраў валодаў канструктарскімі здольнасцямі. Можна сказаць, сам пад сябе і распрацаваў пісьмовую мэблю».

 У якім годзе яна была зроблена, на жаль, невядома. Наталля Пятроўна не па­дзялілася такой інфармацыяй. Галоўнае, што адзначыла жанчына ў час наведвання школы, ёй прыемна бачыць, што ў музеі яны знайшлі пачэ­снае месца, захаваны і даступныя для кожнага, акцэнтавала Таццяна Каранеўская, якая добра памятае той візіт.

 Манументальны цёмна-карычневага колеру стол, зроблены літарай «Г». Ён масіўны і адначасова лёгкі ва ўспрыманні. Кожны аддзел стала мае сваё прызначэнне, расказвала Таццяна Каранеўская. Тут некалькі адчыненых і зачыненых шуфляд, розныя яны і па памерах. «Крэс­ла з невысокай спінкай на металічнай ножцы, — апісвала рэч Таццяна Каранеўская. — Па словах дачкі Наталлі, яго некалькі разоў перацягвалі другой тканінай. Безумоўна, была магчымасць купіць новы, але Пётр Міронавіч не хацеў: старое крэсла было вельмі дорога яму».

 Пасядзець за легандарным сталом – своеасаблівы рытуал, які прыносіць поспех, сцвярджаюць настаўнікі. Таму кожны, хто наведвае школьны музей, спяшаецца зрабіць гэта, як кажуць, на ўдачу.

 «І вы ведаеце, па нашых назіраннях – працуе, — гаварыла Таццяна Паўлаўна. – Ёсць людзі, якія пабывалі тут і хтосьці зрабіў кар’еру, а хтосьці зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст».

 Вось яна, моцная энергетыка Пятра Машэрава, якая працуе і праз дзесяцігоддзі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена Т.Каранеўскай.

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

4 часа ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

5 часов ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

6 часов ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

7 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

10 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

1 день ago