Вольга Карпава, вучаніца 10 класа, і Канстанцін Паразенка, навучэнец 6 класа Ходцаўскай ДССШ, выхаванец Ходцаўскага філіяла Машканскай ДШМ, сталі прызёрамі Міжнароднага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, які на днях прайшоў у Віцебску.
У намінацыі “Эстрадная песня” ва ўзроставай катэгорыі 11-17 гадоў юныя сенненцы ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені.
Фестываль, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у дзясяты раз. Ён праводзіцца з мэтай раскрыцця і падтрымкі маладых талентаў, закліканы садзейнічаць умацаванню добрасуседскіх адносін паміж моладдзю дзвюх краін, развіццю культурнага абмену, прапагандзе лепшых узораў музычнай культуры.
З кожным годам колькасць удзельнікаў мерапрыемства расце. Сёлета каля 200 дзяўчат і юнакоў з розных гарадоў нашай краіны і Смаленскай вобласці на працягу трох дзён змагаліся за перамогу ў фестывалі.
Для Вольгі і Канстанціна гэта першы поспех, атрыманы ў конкурсе міжнароднага маштабу. Імёны ходцаўскіх школьнікаў вядомы на Сенненшчыне. Стартавай пляцоўкай для Вольгі было яе выдатнае выступленне ў раённым конкурсе “Ранішняя зорка”. Канстанцін таксама добра ведае, што значыць выступаць перад вялікай глядацкай залай. Ён неаднаразова станавіўся прызёрам разнастайных мерапрыемстваў.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно. Помимо работников сельхозпредприятия на полях задействован трудовой…
Беларусь и Китай наметили шаги по развитию сотрудничества в транспортной сфере, сообщили БЕЛТА в пресс-службе…
Вопрос повышения качества и доступности услуг электросвязи вдоль железнодорожных путей рассмотрели в управлении Белорусской железной…
Рассказ о человеке, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии…
Исполняется 109 лет с того момента, когда в Петрограде победило вооруженное восстание рабочих и солдат.…
Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…