— У Багушэўскім лясгасе падрыхтаваны аб’екты, на якіх добраахвотнікам прадаставяць магчымасць пасадзіць дрэва, добраўпарадкаваць тэрыторыю, стварыць памятную алею ці закласці дэндрапарк. Пералік аб’ектаў можна знайсці на сайце лясгаса www.bogles.by. Такім чынам, кожны жыхар раёна мае шанц унесці асабісты ўклад у справу захавання і павелічэння лясных багаццяў. Лясгас забяспечыць усіх жадаючых пасадачным матэрыялам і прыладамі працы, — падкрэсліла ў размове Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Па яе словах, у рамках акцыі ў школах раёна прадугледжаны цыкл лекцый, гутарак, якія прысвечаны лесу і яго насельнікам. Удзельнікі акцыі змогуць азнаёміцца з работай лясніцтваў, пагутарыць з лесаводамі.
Практычная дапамога лесаводам — не мэта акцыі. Галоўная задача ў іншым — звярнуць увагу людзей на значнасць для грамадства, эканомікі краіны лясных рэсурсаў. 37% тэрыторыі Сенненскага раёна занята лесам. На жаль, у апошнія гады ў ім усё часцей з’яўляюцца несанкцыянаваныя сметнікі з будаўнічых і бытавых адходаў. Асабліва іх шмат паўз аўтамабільных дарог, вакол населеных пунктаў, паблізу месцаў масавага адпачынку, аўтастаянак. Усё гэта сведчыць аб нізкай экалагічнай культуры людзей, аб безадказных адносінах да прыроды. Лесаводы, якія з’яўляюцца ініцыятарамі «Тыдню леса», што традыцыйна праходзіць штогод у нашай краіне, спадзяюцца — людзі, пасадзіўшы некалькі маленькіх парасткаў у зямлю, не будуць бязлітасна знішчаць і губіць лес, не пакінуць непатушаным вогнішча пасля адпачынку на прыродзе.
Акцыя «Тыдзень лесу-2016» носіць добраахвотны характар. Тым не менш, хочацца спадзявацца, што ўдзел у ёй прыме значная колькасць грамадзян нашага раёна.
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…
Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…
Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…