Родные богушевские места вдохновляют

Захаваць і перадаць маладому пакаленню лепшыя традыцыі Багушэўскага народнага тэатра – галоўнае для яго рэжысёра Людмілы Дмітрук.

З асаблівай цеплынёй у голасе яна расказвае пра сваю работу, людзей, з якімі імкнуцца ўнесці ў жыццё сваіх землякоў асалоду ад мастацкага слова, гульні акцёраў на сцэне. У якасці рэжысёра Людміла Пятроўна адносна нядаўна. Паспрабаваць сябе ў дадзенай ролі атрыманая адукацыя дазваляе. У мінулым яна работнік культуры. «Рэжысура. Кіраўнік тэатральнага калектыву» прапісана ў графе спецыяльнасць. Праўда, ніколі па ёй не працавала. Без малога сорак гадоў была занята ў галіне культуры – у ДУ «Гарадс­кі цэнтр культуры «Віцебск». Удастоена ганаровага знака «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

«Думала, што ніколі не займуся тэатральным мастацтвам, — расказвае Людміла Пятроўна. – А тут на старасці гадоў выпала такая магчымасць. Адмовіць роднаму Багушэўску проста не магла».    

Яна заўсёды з задавальненнем спяшаецца на рэпетыцыі. «Мне падабаецца тэатр, людзі, якія выходзяць на сцэну. Мы разам прайграем тое жыццё, якое апісаў той ці іншы аўтар», — вось так па-філасофску разважае жанчына. Вялікую дапамогу ў працы аказваюць супрацоўнікі гарпасялковага Дома культуры.

Людміла Пятроўна чалавек творчай натуры. Яна ва ўсім імкнецца разгледзець прыгажосць. да любых перамен адносіцца пазітыўна. А перамены, калі гаварыць пра вялікія, у яе жыцці адбыліся некалькі гадоў назад, калі разам з мужам прынялі для сябе рашэнне памяняць гарадское жыццё на вясковае. Ды і было, дзе яго будаваць, – бацькоўскі дом Людмілы Пятроўны.

Пасля смерці бацькоў сужэнцы прыязджалі ў Багушэўск, даглядалі за сялібай. З часам стала ўсё цяжэй пакідаць гарадскі пасёлак, вяртаючыся ў Віцебск. Тады і прызадумалася сям’я, каб перабрацца сюды назаўсёды.

Калі пасёлак трапіў пад праграму газіфікацыі, — упусцілі ў свой дом блакітнае паліва. Аглядваючыся назад, адзначаюць, што ніколькі не шкадуюць, што вярнуліся ў родны Багушэўск, на любімую сэрцу малую радзіму, дзе ўтульна, душэўна, а побач доб­рыя людзі, не хавае Людміла Дмітрук.

Усе выгоды для жыцця ствараюць самі. Ім падабаецца працаваць на прысядзібным участку. Станіслаў Пятровіч заняты на добраўпарадкаванні сада, Людміла Пятроўна знаходзіць задавальненне ад вырошчвання кветак. З ранняй вясны і да позняй восені тэрыторыя ля дома патанае ў яркасці фарбаў розных раслін. А яшчэ яны разам адпраўляюцца ў пешыя прагулкі па лесе. Прырода гэтых мясцін зачароўвае, адзначае жанчына.

Пенсія – перыяд, калі жыццё становіцца зусім іншым: больш спакойным, размераным. Няма нічога лепшага, чым жыць на пенсіі ў Багушэўску, падсумавала Людміла Дмітрук.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена Н.Бярэзінай.

 

 

admin

Recent Posts

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

Президент Беларуси Александр Лукашенко, посещая площадку строительства Национального исторического музея, поручил сделать экспозиции оптимальными, но не скупиться,…

9 минут ago

На Сенненщине проходит республиканский субботник

Глава района Александр Клячин, председатель райсовета Михаил Вилюго и работники райисполкома помогают ОАО «Белая липа».…

32 минуты ago

Пьяный житель Шумилино пытался застрелить милиционера, его задержали при попытке сбежать

В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…

21 час ago

Команда Сенненского района представила Витебщину на республиканских соревнованиях по мини-футболу

Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…

21 час ago

В Сенненском районе завершают отопительный сезон

В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…

21 час ago

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правосознания и правовой культуры граждан“

На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…

21 час ago