Знакамітыя людзі, дасягненні прамысловасці, спорту і культуры, нацыянальная спадчына… Пра гэта расказвае выстава, прымеркаваная да 80-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці, што адкрылася 26 студзеня ў абласным гісторыка-краязнаўчым музеі (будынак гарадской ратушы). Свае ўнікальныя прадметы і матэрыялы на ёй прадставілі музеі ўсіх раёнаў Прыдзвінскага краю.
Асобныя старонкі экспазіцыі прысвечаны будаўніцтву ў Наваполацку гігантаў нафтахіміі, развіццю абутковага, тэкстыльнай вытворчасці, зараджэнню фестывальнага руху і іншым вехам у 80-гадовым летапісе Паўночнага рэгіёна.
Свой унёсак у выставу зрабіў і Сенненскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Як адзначыла захавальніца фондаў установы Браніслава Жаўтабрухава, адзін з крытэрыяў адбору рэчаў — яны павінны адлюстроўваць спецыфіку рэгіёна. Такімі ўнікальнымі сенненскіх музейшчыкаў з’яўляюцца арыгінальныя дакументы сям’і Матроны Маркевіч, аўтаркі арнамента на дзяржаўным сцяге нашай краіны, а таксама работы знакамітых ураджэнцаў Сенненшчыны, дзеячаў мастацтва Беларусі — скульптара Заіра Азгура і мастака Уладзіміра Гоманава.
Выстава будзе працаваць на працягу месяца. А таму не толькі ў жыхароў Віцебска, але і ў сенненцаў ёсць магчымасць, каб наведацца на выставу і ўбачыць, чым сёння ганарыцца Віцебшчына.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Витебская область мобилизует все силы и выполнит главные поручения Президента - не потерять на поле…
Мы живем в эпоху стремительных технологий и беспрерывного потока информации. Социальные сети стали неотъемлемой частью…
С приятной новостью в редакцию «ГС» позвонил Евгений Виниченко, заместитель начальника по идеологической работе военно-транспортного…
В Беларуси с 19 июля увеличены минимальные отпускные цены на льноволокно, реализуемое льнозаводами для республиканских…
Работа считается выполненной, если она выполнена качественно, уверен Дмитрий Занько, социальный работник по оказанию разовых…
В Беларуси утверждены ветеринарно-санитарные правила обращения ветеринарных препаратов. Это предусмотрено постановлением Министерства сельского хозяйства и…